Беластоцкае партызанскае злучэнне
Беластоцкае партызанскае злучэнне — было створана ў жніўні 1943 года паводле рашэння ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху. Злучэнне было сфарміравана на тэрыторыі Мінскай вобласці з атрадаў і груп, што ўваходзілі ў склад партызанскага злучэння Слуцкай зоны, агульная колькасць 744 (па іншых дадзеных 809 чалавек). На час злучэння з Чырвонай Арміяй (ліпень 1944 года; асобныя злучэнні выйшлі ў савецкі тыл у жніўні 1944) налічвала 4165 партызан.
Беластоцкае партызанскае злучэнне | |
---|---|
Гады існавання | жнівень 1943 года — ліпень—жнівень 1944 года |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Савецкі партызанскі рух у Беларусі |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 4165 партызан (ліпень 1944 года) |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Васіль Самуцін |
Камандаванне правіць
Партызанскае злучэнне ўзначальвалі 1-ы сакратар Беластоцкага падпольнага абкома КП(б)Б Васіль Емяльянавіч Самуцін (жнівень 1943 — ліпень 1944); начальнік штаба Піліп Піліпавіч Капуста (жнівень 1943 — ліпень 1944), І. А. Сянькевіч (выконваў абавязкі, люты — красавік 1944).
Структура правіць
Партызанскае злучэнне яднала брыгады:
- Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага;
- Партызанская брыгада імя Кастуся Каліноўскага;
- Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі;
- Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева;
- Партызанская брыгада «У імя Радзімы»,
асобна дзеючыя партызанскія атрады:
Дзейнасць правіць
У верасні — лістападзе 1943 года злучэнне зрабіла 1000-кіламетровы баявы рэйд па тылу ворага з Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў Беластоцкую вобласць. Брыгады і атрады базіраваліся галоўным чынам у Ліпічанскай і Ружанскай пушчах Баранавіцкай і Брэсцкай абласцей, дзейнічалі дробнымі падраздзяленнямі на тэрыторыі Беластоцкай вобласці.
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.