Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (С. М. Іваноў)
Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года на базе атрадаў «Сокал» (арганізаваны ў жніўні 1942 года) і імя Цімашэнкі (арганізаваны ў маі 1943 года) вылучаных 2-й Мінскай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Пухавіцкага, Старадарожскага, Ганцавіцкага, Косаўскага, Ружанскага раёнаў. 13 ліпеня 1944 года брыгада (623 партызаны, 4 атрады і адзін кавалерыйскі эскадрон) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада «У імя Радзімы» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Беластоцкае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 623 партызаны (13.07.1944) |
Дыслакацыя | Пухавіцкі, Старадарожскі, Ганцавіцкі, Косаўскі, Ружанскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Сяргей Мікалаевіч Іваноў |
СкладПравіць
- партызанскі атрад «Сокал»;
- партызанскі атрад імя Цімашэнкі;
- партызанскі атрад імя Талаіхіна;
- партызанскі атрад імя Панамарэнкі;
- кавалерыйскі эскадрон імя Сталіна.
КамандаваннеПравіць
КамандзірПравіць
КамісарПравіць
Начальнік штабаПравіць
- І. Н. Цішчанка
ГісторыяПравіць
У снежні 1943 года брыгада зрабіла баявы рэйд з Пухавіцкага ў Клецкі раён, летам 1944 года — у Ружанскі раён і ўвайшла ў партызанскае злучэнне Беластоцкай вобласці.
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках Рудзенск — Асіповічы, Баранавічы — Ганцавічы. На дарозе Будча — Дзяніскавічы падарвалі некалькі аўтамашын з жывой сілай праціўніка. Вялі баі па ліквідацыі нямецкіх апорных пунктаў. Разам з партызанскімі брыгадамі імя Леніна Пінскай вобласці і 12-й кавалерыскай брыгадай імя Сталіна Мінскай вобласці разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна.
ЛітаратураПравіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.