12-я кавалерыйская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

12-я кавалерыйская партызанская брыгада імя І. В. Сталінапартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года на базе атрада імя Сталіна (арганізаваны ў маі 1942 года на базе групы У. А. Ціхамірава, якая дзейнічала з кастрычніка 1941 года), вылучанага партызанскай брыгадай «За Радзіму». У сакавіку 1943 была пераўтворана ў кавалерыйскую. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Пухавіцкага, Чэрвеньскага, Капыльскага, Чырвонаслабодскага, Старобінскага, Асіповіцкага, Бабруйскага, Ганцавіцкага, Глускага раёнаў. 3 ліпеня 1944 года брыгада (579 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Ціхаміраву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

12-я кавалерыйская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 579 партызан (3 ліпеня 1944 года)
Дыслакацыя Пухавіцкі, Чэрвеньскі, Капыльскі, Чырвонаслабодскі, Старобінскі, Асіповіцкі, Бабруйскі, Ганцавіцкі, Глускі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры У. А. Ціхаміраў

Склад правіць

Брыгада была створана на базе атрада імя Сталіна, вылучанага партызанскай брыгады «За радзіму». На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • 754-ы атрад імя Алёхіна (названы ў гонар намесніка камандзіра атрада імя Сталіна У. І. Алёхіна, які загінуў у баі);
  • 755-ы атрад імя Дамручова (названы ў гонар камандзіра роты атрада імя Сталіна М. М. Дамручова, які загінуў у баі);
  • 756-ы атрад імя Зеняпрэцава (названы ў гонар камандзіра аддзялення атрада імя Сталіна А. В. Зеняпрэцава, які загінуў у баі).

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісар правіць

Начальнік штаба правіць

  • Дз. П. Самсонаў.

Гісторыя правіць

Партызаны праводзілі аперацыі на нямецкіх камунікацыях ПухавічыБабруйск, АсіповічыБаранавічы, Баранавічы — Лунінец. У «рэйкавай вайне» папсавалі каля 2,5 тыс рэек. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Якшыцы Бярэзінскага, Ліпень, Лапічы Асіповіцкага (жнівень 1942), вёсцы Горкі Чэрвеньскага (студзень 1943), Падлужжа, Згода, Бярозаўка Глускага (ліпень 1943) раёнаў, рабілі налёты на нямецкія гарнізоны ў Пухавічах і ў вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна. У студзені, сакавіку, лістападзе 1943 года, лютым, красавіку, маі 1944 вялі баі з карнікамі. Разам з 32-й партызанскай брыгадай імя Калініна утрымлівалі партызанскую зону. Ва ўзаемадзеянні з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня — 3 ліпеня 1944 года ў раёне Чырвоная СлабадаПагост вялі баі з нямецкім войскам, якое адступала.

Памяць правіць

У 1965 годзе ў вёсцы Вялікі Рожан Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура правіць