Ліпень (Асіповіцкі раён)
аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Лі́пень[1] (трансліт.: Lipień, руск.: Липень; да 1920-х — Халуі) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ліпеньскага сельсавета.
Аграгарадок
Ліпень
| ||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьАграгарадок знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Асіповічы, за 126 км ад Магілёва[2], каля ракі Свіслач і аўтамабільнай дарогі Р72.
Гісторыя
правіцьВыяўленае археолагамі селішча сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. У 1924—1926 гадах цэнтр Халуйскага сельсавета. З 1927 года цэнтр Ліпеньскага сельсавета.
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіць- Селішча (X—XIV стагоддзі) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000706.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
- Магіла ахвяр фашызму.
Страчаная спадчына
правіцьВядомыя асобы
правіць- Мікалай Васільевіч Максіменка (нар. 1942) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (1994).
- Леанід Яўгенавіч Сіняковіч (1953—2004) — савецкі і расійскі военачальнік, генерал-маёр (1995).
- Алена Пятроўна Сушко (нар. 1925) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 273.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 273.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 23. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліпень (Асіповіцкі раён)