Царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы (Ліпень)
Ліпень (Халуі)
Царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы — колішні праваслаўны храм у в. Ліпень (Халуі) Асіповіцкага раёна. Знаходзілася ў цэнтры вёскі[1].
Славутасць | |
Царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы | |
---|---|
53°24′44″ пн. ш. 28°49′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Пабудавана з дрэва на сродкі мясцовага памешчыка Завішы і прыхаджан. На 1897 г. адзначана ў струхнелым стане[1].
Архітэктура правіць
Твор народнага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам, накрытым гонтавым дахам з 3 глухімі купаламі. Сцены чляніліся радам аконных праёмаў. Мела 2 уваходы. Унутры апсіду вылучаў 1-ярусны цёмна-зялёны іканастас на 13 абразоў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 600. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Літаратура правіць
- Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 600. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.