Рым (метрапольны горад)
Метрапольны горад Рым-сталіца (італ.: Città metropolitana di Roma Capitale) — тэрытарыяльная адзінка ў вобласці Лацыа ў Італіі.
Метрапольны горад Рым-сталіца | |||||
---|---|---|---|---|---|
італ.: Città metropolitana di Roma Capitale | |||||
|
|||||
Краіна | Італія | ||||
Статус | Метрапольны горад | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 121 камуну | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Рым | ||||
Дата ўтварэння | 1 студзеня 2015 | ||||
Насельніцтва | 4 223 342[1] | ||||
Плошча | 5363,2155[2] | ||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | IT-RM | ||||
ISTAT | 258[3] | ||||
Тэлефонны код | 06, 0761, 0765, 0766, 0774, 0769 | ||||
Паштовыя індэксы | 00118—00199 Рым, 00010—00069 камуны | ||||
Код аўтам. нумароў | Roma/RM | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З’явіўся 1 студзеня 2015 года на месцы правінцыі Рым, адзін з 14 метрапольных гарадоў Італіі і найбуйнейшы з іх як паводле насельніцтва (4 223 342 чалавекі станам на 2021 год), так і паводле плошчы (звыш 5363 км²).
Цэнтр тэрытарыяльнай адзінкі знаходзіцца ва ўласна горадзе Рым.
Геаграфія
правіцьМетрапольны горад займае прыкладна траціну рэгіёна Лацыа, з захаду ён абмываецца Тырэнскім морам (даўжыня берагавой лініі — 133 км), на сушы мяжуе з поўначы з правінцыямі Вітэрба і Рыеці, на ўсходзе — з вобласцю Абруца (правінцыя Аквіла) і правінцыяй Фразінонэ, на поўдні — з правінцыяй Лаціна.
Камуны
правіцьУ метрапольны горад уваходзіць 121 камуна.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Dato Istat Архівавана 4 мая 2021. - Popolazione residente al 31 marzo 2021
- ↑ ISTAT даныя пра плошчу . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 5 кастрычніка 2020.
- ↑ Codici delle citta metropolitane al 1? gennaio 2015 Архівавана 25 лютага 2015. - istat.it
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рым (метрапольны горад)