Грыгорый VII (Папа Рымскі)
Грыгорый VII, свецкае імя Гільдэбранд (лац.: Gregorius PP. VII, італ.: Ildebrando (Aldobrandeschi, Dhiltprandus); 1020/1025 — 25 мая 1085) — Папа Рымскі з 22 красавіка 1073 па 25 мая 1085.
Грыгорый VII | ||
---|---|---|
лац.: Gregorius PP. VII | ||
![]() | ||
|
||
22 красавіка 1073 — 25 мая 1085 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Аляксандр II | |
Пераемнік | Віктар III | |
Імя пры нараджэнні | Гільдэбранд | |
Арыгінал імя пры нараджэнні |
італ.: Ildebrando (ці Aldobrandeschi, ці Dhiltprandus) | |
Нараджэнне |
не раней за 1015 і не пазней за 1028
|
|
Смерць |
31 мая 1085 ці 25 мая 1085[1] |
|
Пахаванне | ||
![]() |
Фактычна правіў пры Папе Мікалаі II. Праводзіў рэформы, накіраваныя на ўмацаванне каталіцкай царквы. Забараніў сіманію. Канчаткова зацвердзіў у каталіцкай царкве цэлібат — бясшлюбнасць духавенства.
Дамагаўся верхавенства Папаў над свецкімі правіцелямі, змагаўся з германскім імператарам Генрыхам IV за інвестытуру. Прымусіў Генрыха IV з'явіцца да сябе з пакаяннем у тасканскую крэпасць Каноса. Але ў канцы жыцця быў выгнаны з Рыма і памёр у выгнанні.
У 1606 годзе кананізаваны.
ЛітаратураПравіць
- Грыгорый VII // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. С. 477.
Зноскі
- ↑ BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
СпасылкіПравіць
- Грыгорый VII (англ.) . Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 23 лютага 2012.
- Грыгорый VII (англ.) . Catholic Encyclopedia. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 23 лютага 2012.