Віктар III (лац.: Victor PP. III, свецкае імя Дэзыдэрый Эпіфані (італ.: Desiderio Epifani); 1027, Беневента — 16 верасня 1087, манастыр Монтэ-Касіна) — Папа Рымскі з 24 мая 1086 года па 16 верасня 1087 года. Паходзіў са знатнага лангабардскага роду. Паміж 1048 і 1049 гадамі перайшоў у манастыр Святой Сафіі ў Беневента, дзе прыняў пострыг з імем Дэзыдэрый. У 1055 годзе з дазволу Папы перайшоў у манастыр Монтэ-Касіна.

Віктар III
лац.: Victor PP. III
Віктар III
158-ы Папа Рымскі
30 мая 1086 — 16 верасня 1087
Папярэднік Грыгорый VII, Папа Рымскі
Пераемнік Урбан II, Папа Рымскі
Кардынал-дыякан (Santi Sergio e Bacco[d])
1058 — 1059
abbot of Monte Cassino[d]
1058 — 1087
Кардынал-святар (Santa Cecilia[d])
1059 — 1086
Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік
Імя пры нараджэнні Дэзідэрый Эпіфані князь Беневенцкі
Арыгінал імя
пры нараджэнні
італ.: Dauferio (ці Desiderio) Epifani
Нараджэнне каля 1027[1] ці 1027[2]
Смерць 16 верасня 1087[1][2]
Пахаванне
Бацька Landulf V of Benevento[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У сакавіку 1058 года быў узведзены ў годнасць кардынала-дыякана царквы Святых Сэргіюша і Вакха. У красавіку таго ж года ён быў абраны абатам Монтэ-Касіна. 6 сакавіка 1059 года ўзведзены ў годнасць кардынала-прасвітара царквы Святой Цэцыліі.

24 мая 1086 года абат Дэзыдэрый быў абвешчаны новым папам. Аднак яго абранне не было прызнана імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыхам IV і Дэзыдэрый быў вымушаны бегчы з Рыма, акупаванага стаўленікам імператара антыпапай Кліментам III. У сакавіку 1087 года канфлікт быў уладжаны, а Дэзыдэрый пагадзіўся заняць Папскі Прастол. Епіскапская хіратанія і інтранізацыі Віктара III адбыліся 9 мая 1087 года ў саборы Святога Пятра.

Зноскі

  1. а б autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
  2. а б BeWeB Праверана 12 лютага 2021.

Спасылкі

правіць