Шпаерскі сабор
Шпа́ерскі сабо́р (ням.: Speyerer Dom, поўная назва: ням.: Kaiser- und Mariendom zu Speyer) — вялікі імперскі сабор у горадзе Шпаер у Германіі (зямля Рэйнланд-Пфальц). Самая вялікая па памерах царква ў раманскім стылі, якая захавалася, з 1981 года — аб'ект сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Хрысціянскі сабор | |
Шпаерскі сабор | |
---|---|
Speyerer Dom | |
49°19′02″ пн. ш. 8°26′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад | Шпаер |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Шпаерская дыяцэзія |
Тып будынка | сабор |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
Архітэктар | Otto of Bamberg[d] |
Заснавальнік | Конрад II |
Дата заснавання | 1080 |
Будаўніцтва | 1030 — 1061 (1853) |
Стан | Дзеючы сабор |
Сайт | dom-speyer.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
* | |
---|---|
Speyer Cathedral** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Германія |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii |
Спасылка | 168 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1981 (5-ая сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1030—1061 гадах імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пабудова была пачата кайзерам Конрадам II, затым прадоўжана яго сынам Генрыхам III і скончана ўнукам Генрыхам IV, пры якім адбылося асвячэнне сабора. У той час у Шпаеры жыло каля 500 чалавек, і Шпеерскі сабор быў адным з найбуйнейшых будынкаў свету. Гэта мела, у прыватнасці, палітычнае значэнне, так як яго памер сімвалізаваў моц кайзера.
Паводле даследаванняў С. В. Заграеўскага[1], сабор у Шпаеры прадвызначыў з'яўленне ў Старажытнай Русі белакаменнага дойлідства.
На працягу тысячы гадоў сабор неаднаразова рэстаўрыраваўся і дапаўняўся, мяняў свой знешні выгляд. Самая вялікая катастрофа ў гісторыі сабора мела месца ў 1689 годзе, калі салдаты французскага караля Людовіка XIV разбурылі яго, пакінуўшы амаль толькі сцены, і апаганілі пахаванні, якія знаходзяцца ў саборы. У 1772—1784 гадах сабор быў рэстаўрыраваны і дапоўнены вестыбюлем і фасадам, аднак неўзабаве зноў захоплены і апаганены французамі. У 1846—1853 адбылася поўная рэстаўрацыя і ўпрыгожванне велічнымі фрэскамі на сродкі баварскага караля Людвіга I.
У саборы ўсталяваны арган, з якім звязана дзейнасць выбітных нямецкіх арганістаў — Людвіга Дзёра і Леа Крэмера.
-
1061
-
1106
-
1689
-
1756
-
1778
-
1853
Тэхнічныя звесткі
правіць- Агульная даўжыня: 134 м
- Вышыня сярэдняга нефа: 33 м
- Даўжыня навы: 37,62 м
- Вышыня ўсходніх вежаў: 71,20 м
- Вышыня заходніх вежаў: 65,60 м
Крыпта
правіцьУ склепе пад алтаром знаходзяцца пахаванні некалькіх германскіх кайзераў і каралёў, сярод якіх:
- імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Конрад II († 1039) і яго жонка Гізела († 1043)
- імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых III († 1056), сын Конрада II
- імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых IV († 1106), сын Генрыха III і яго жонка Берта († 1087)
- імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых V († 1125), сын Генрыха IV
- Беатрыкс († 1184), другая жонка Фрыдрыха I Барбаросы і яе дачка Агнес
- Кароль Германіі Філіп Швабскі († 1208), сын Фрыдрыха I Барбаросы
- Кароль Германіі Рудольф I († 1291)
- Кароль Германіі Адольф Насаўскі († 1298)
- Кароль Германіі Альбрэхт I († 1308), сын Рудольфа I
Зноскі
Спасылкі
правіцьШпаерскі сабор на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт (ням.)
- Фотагалерэя сабора (вялікія фатаграфіі)(недаступная спасылка)
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Speyerer Dom(ням.) |