Мацільда Тасканская
Мацільда Тасканская (італ.: Matilde, лац.: Mathildis; 1046 — 24 ліпеня 1115, Бандэна-дзі-Ранкорэ), таксама Мацільда Каноская (італ.: Matilde di Canossa), часам Вялікая графіня (італ.: la Gran Contessa) — маркграфіня тасканская. Была прыхільніцай рымскага папы Рыгора VII падчас барацьбы за інвестытуру. Адна з нешматлікіх сярэднявечных жанчын, якія праводзілі ваенныя дзеянні.
Мацільда Тасканская | |
---|---|
Нараджэнне |
не раней за 1045 і не пазней за 1046 |
Смерць |
24 ліпеня 1115[1][2][…] |
Месца пахавання | |
Род | House of Canossa[d] |
Бацька | Boniface III, Margrave of Tuscany[d][3] |
Маці | Beatrice of Lorraine[d] |
Муж | Godfrey IV, Duke of Lower Lorraine[d][4][5] і Вельф V[5] |
Дзеці | Beatrice of Lower Lotharingia[d][4] і unknown daughter (?)[d][3] |
Аўтограф | |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЯе бацька Баніфацый III Тасканскі быў кіраўніком большасці земляў Паўночнай Італіі, уключаючы Ферару, Модэну, Мантую, Брэшыю, Рэджа-Эмілію, і меў тытул «маркграф тасканскі». Пасля смерці бацькі яе маці Беатрыса Латарынгская была пры ёй рэгенткай.
У 1070 годзе яна па палітычных меркаваннях уступіла ў тайны шлюб з Готфрыдам Гарбатым, герцагам латарынгскім, які памёр у 1076 годзе. У яе замку Каноса Рыгор VII хаваўся ад Генрыха IV, які ў 1077 годзе прыходзіў да яго туды на пакаянне. Калі ў 1081 годзе Генрых напаў на Рыгора, Мацільда перашкодзіла поўнаму паражэнню апошняга, і пасля смерці Рыгора працягвала варагаваць з Генрыхам.
У 1089 годзе яна пагадзілася па просьбе Папы Урбана II уступіць у другі тайны шлюб з 18-гадовым праціўнікам Генрыха IV, Вельфам V, сынам баварскага герцага; шлюб гэты, аднак, быў скасаваны праз некалькі гадоў.
Пазней Мацільда падтрымлівала паўстанні Конрада і Генрыха V супраць іх бацькі.
Спадчынніцай сваіх ленных земляў і памесцяў Мацільда прызначыла рымскую царкву.
Барацьба паміж імператарам і Папамі за гэту так званую спадчыну Мацільды працягвалася да XIII стагоддзя; падчас гэтай міжусобіцы тасканскія гарады хутка развіліся і дасягнулі такой жа незалежнасці, як і гарады Ламбардыі. Такім чынам, спадчына Мацільды распалася на цэлы шэраг гарадскіх абласцей: Фларэнцыі, Лукі, Пізы, Сіены, Арэца, Мадэны, Рэджа-Эміліі, Мантуі і Пармы.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мацільда Тасканская