Іван Фаміч Хруцкі
Iван Фаміч Хру́цкі (польск.: Jan Chrucki; 8 лютага (27 студзеня) 1810, м. Ула, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя, цяпер Бешанковіцкі раён — 13 студзеня (1 студзеня) 1885, маёнтак Захарнічы (каля Полацка), Віцебская губерня, Расійская імперыя, цяпер Віцебская вобласць) — мастак, які дзейнічаў на тэрыторыі Расійскай Імперыі. Заснавальнік жанру акадэмічнага нацюрморта ў беларускім жывапісе[1].
Іван Фаміч Хруцкі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 27 студзеня (8 лютага) 1810 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 (13) студзеня 1885 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Падданства | Расійская імперыя |
Грамадзянства | |
Жонка | Ганна з Бямбноўскіх[d] |
Дзеці | Іосіф Іванавіч Хруцкі[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | Імператарская Акадэмія Мастацтваў (Санкт-Пецярбург) |
Мастацкі кірунак | салонна-акадэмічны кірунак |
Заступнікі | Іосіф Сямашка |
Уплыў | А. Р. Варнек і М. Н. Вараб'ёў |
Уплыў на | Вацлаў Аляксандравіч Бубноўскі |
Узнагароды |
Вялікі сярэбраны медаль ІАМ (1836) Малы залаты медаль ІАМ (1838) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьІван Хруцкі нарадзіўся 27 студзеня 1810 года ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні ў сям’і грэка-каталіцкага святара. Беларус[2][3]. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў на факультэце вольных мастацтваў Полацкага ліцэя, па сканчэнні якога паступіў у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў, дзе вучыўся 9 гадоў. Малады мастак быў залічаны вольным слухачом па класу партрэтнага і ландшафтнага жывапісу. Ён таксама пачаў браць урокі жывапісу ў Джорджа Доу (1781—1829), англійскага жывапісца, які працаваў у 1818—1828 гадах у Расіі.[4]
Мастак неаднаразова атрымліваў медалі Акадэміі, а таксама быў узнагароджаны залатым гадзіннікам ад цара Мікалая I. У 1839 годзе І. Хруцкі стаў акадэмікам Акадэміі мастацтваў, пасля чаго вярнуўся на радзіму. З 1845 года жыў і працаваў у сваім маёнтку Захарнічы.
У сваёй творчасці аддаваў перавагу нацюрмортам. Мастацкі стыль І. Хруцкага хутка займеў шмат прыхільнікаў і паслядоўнікаў, што паспрыяла развіццю нацюрморта ў Расійскай імперыі. Таксама І. Хруцкі з’яўляўся майстрам партрэта, асабліва шмат партрэтаў напісаў у сталыя гады. Тады ж у творчасці мастака пачынаецца перыяд рэлігійных твораў.
Пахаваны на фамільных могілках у Захарнічах (цяпер Полацкі раён Віцебскай вобл.). Праваруч магілы Івана Хруцкага пахаваныя ягоная жонка Ганна з Бубноўскіх, сын Восіп Іванавіч, унучка Алена, і таксама мастачка праўнучка Ядвіга Аляксандраўна Мацяеўская.
Нацыянальнасць
правіцьНацыянальнасць Івана Хруцкага цяпер апісваецца па-рознаму, у залежнасці ад крыніцы, як беларуская[5], польская[6] або руская. Прычынай з’яўляецца гістарычная, культурная, этнічная і палітычная спецыфічнасць земляў, на якіх нарадзіўся мастак. У адной з крыніц ён быў апісаны так: паляк па нацыянальнасці, беларус па месцы нараджэння, канчаткова сфарміраваўся ў плыні рускай акадэмічнай школы[7]. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у сваіх публікацыях называе яго славутым беларускім жывапісцам і славутым землякам, адначасова падкреслівае, што яго мастацкая спадчына — набытак культуры не толькі Беларусі[8]. Таксама Беларуская энцыклапедыя піша, што Хруцкі — гэта беларускі мастак, а яго творчасць звязаная з мастакім жыццём Беларусі і Расіі[9]. Советский энциклопедический словарь апісвае Хруцкага як рускага мастака, аднак без разтлумачэння, ці справа ў нацыянальнасці, дзяржаве ці культурным коле, у якім ён тварыў[10].
Сям’я
правіцьУ 1845 годзе ажаніўся з Ганна з Бямбноўскіх (1822-?), дачкой уладальніка суседняга фальварка Навагуршчына Ксаверыя Бямбноўскага, капітана арміі Касцюшкі, і Аляксандры з Цыбульскіх. Жонка Хруцкага паводле адной з версій намалявана на палатне мастака «Партрэт невядомай» (1830-я). Ганна Ксавер’еўна перажыла мужа на некалькі гадоў, але дакладны год яе смерці невядомы.
Зноскі
- ↑ Людміла Вакар. Рэха сарматызму ў творчасці Івана Хруцкага // Віцебск
- ↑ Іван Хруцкі. 1810—1885: Альбом-каталог / склад. І. М. Паньшына. — Мн.: Беларусь, 1990. — 92 с., з іл. — 15000 экз.
- ↑ Ivan Khrutsky (анг.) Архівавана 2 чэрвеня 2012.
- ↑ http://artmuseum.by/ru/vyst/virt/k-200-letiyu-i.f.-xruczkogo
- ↑ Іван Хруцкі. 1810—1885: Альбом-каталог / склад. І. М. Паньшына. — Мн.: Беларусь, 1990. — 92 с., з іл. — 15000 экз.
- ↑ Jan Chrucki (ang.). The premier site for Russian culture
- ↑ Biografija Iwana Fomicza Chruckogo (1810—1885) Je. Pietinowa: Biografija Iwana Fomicza Chruckogo (1810—1885) (ros.). Krossword-Kafie.
- ↑ Год Івана Хруцкага
- ↑ Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. — С. 64-65.
- ↑ Советский энциклопедический словарь. 4-е издание, Москва, «Советская энциклопедия», 1989, С.1480
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. — С. 64-65.
- Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 633.
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: — канец ХVIII — пач. ХХ ст. — Мн., 1989. — С. 76-82.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. П. Броўкі, 1987. — Т. 5. — 703 с. — 10 000 экз.
- Вакар Л. Рэха сарматызму ў творчасці Івана Хруцкага / Л. Вакар // Мастацтва. — 2000. — № 11. — С. 30-34.
- Панышына І. Творы І. Ф. Хруцкага ў Польшчы / І. Панышына // Мастацтва. — 2000. — № 2. — С. 20-22.
- Шапашнікава А. «Майстар па жывапісе садавіны і гародніны» Пра творчасць Івана Хруцкага / А. Шапашнікава // Роднае слова. — 2000. — № 2. — С. 89-91.
- Кузнецов С. О. Живописец Иван Хруцкий: проблема интерпретации творчества «среднего художника» XIX в. // Вопросы отечественного и зарубежного искусства. Вып. 4: Проблемы изобразительного искусства XIX столетия. Л., 1990. С.82-99.
- Вариант статьи на польском языке: Kuznecow. S. Malarz Jan Chrucki. Portret XIX-wiecznego 'artysty srednego'// Biuletyn historii sztuki. R. LX: 1998. nr.1-2. S.49-67.
- Свод памятников истории и культуры Белоруссии. — Минск: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1985. — С. 133. — 496 с. — 8 000 экз. (На белрус. мове)
- Знаменитые русские художники: Биографический справочник. — СПб.: Азбука, 2000. — 400 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7684-0518-6
- Белы, А. Іван Хруцкі: драма за салодкімі нацюрмортамі// Наша гісторыя, № 5, 2018, с. 32-35. ISBN 2617—2305