Валера Песін
Вале́ра Пе́сін (30 чэрвеня 1963, Мінск) — сучасны беларускі мастак-нонканфарміст.
Валера Песін | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Валерый Уладзіміравіч Песін |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | Мінск, БССР |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | нацюрморт, пейзаж |
Мастацкі кірунак | мадэрнізм |
Уплыў | Ван Гог, Пабла Пікаса |
Сайт | facebook.com/pages/Valer… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Удзельнік калектыўных выставак у Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі, Іспаніі.
Жыве ў Мінску і Маскве.
Біяграфія
правіцьСкончыў спецыялізаваную нямецкую школу № 24 у Мінску. Не атрымаў мастацкай адукацыі, заняткі жывапісам да пэўнага моманту былі яго захапленнем.
У 80-я гады належаў да групы нонканфармістаў. Пасля некалькіх гадоў наведвання розных мастацкіх студый, ён прадпрыняў некалькі беспаспяховых спроб паступіць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.
Правучыўся два гады на будаўнічым факультэце політэхнічнага інстытута і быў выключаны.
Недоўгачасовая праца на завадскім канвееры «Гарызонту» канчаткова пераканала яго цалкам прысвяціць сябе творчасці.
Персанальныя выставы
правіць- Галерэя «6-я лінія» (Мінск),
- Галерэя «Im Hof» (Эсэн, Германія);
- Каталіцкі універсітэт (Люблін, Польшча)
- Палац мастацтваў (Мінск)
- Stichtigh Muset (Эйндхавен, Галандыя)
- Галерэя «Злата» (Масква)
- Музей г. Лембарк (Польшча)
- Галерэя «Rectoverso» (Люксембург)
- ЦДМ (Масква);
- Выставачная зала ЮНЕСКА (Масква)
- Дні Беларусі ў Швецыі (Стакгольм)
- Галерэя «Алена» (Масква);
- Расійскі фонд культуры (Масква)
- Галерэя «Арт-Яр»
- ДЦ «Федэрацыя»
- 2011 — персанальная выстаўка ў Галерэі «Ў», Мінск[1]
- 2013 — Мастацкі праект «Дзённік», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[2]
- 2014 — «Пасля лета», галерэя ЛаСандр-Арт, Мінск[3]
- 2015 — «Дэталі», Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск[4]
Крыніцы
правіць- ↑ [https://web.archive.org/web/20160304123128/http://iloveminsk.by/photo/96/ Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Открытие выставки Валерия Песина (руск.)] Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Валерий Песин презентовал проект «Дневник/Diary» (руск.)
- ↑ Мастацкая выстава жывапісу «Пасля лета», галерэя ЛаСандр-Арт, Мінск Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20150315070805/http://artdigest-belarus.com/fotootchety/62-otkrytie-personalnoy-vystavki-valeriya-pesina-v-centre-sovremennyh-iskusstv.html Архівавана 15 сакавіка 2015. Архівавана 15 сакавіка 2015. Архівавана 15 сакавіка 2015. Открытие персональной выставки Валерия Песина в Центре современных искусств (руск.)] Архівавана 15 сакавіка 2015.
Спасылкі
правіцьВалера Песін на Вікісховішчы |
- Каталог жывапісу Валерыя Песіна(недаступная спасылка)
- Інтэрв'ю з мастаком. Сяргей Харэўскі, тэлеканал БелСат. Архівавана 13 лістапада 2014.
- БелАвангард. 2013 — выстава Валеры Песіна «Дзённік». Архівавана 5 сакавіка 2016.