Соф’я Дзмітрыеўна Лі
Соф’я Дзмітрыеўна Лі (30 сакавіка (12 красавіка) 1904 — 4 верасня 1980) — беларускі мастак. Заслужаны работнік культуры БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Соф’я Дзмітрыеўна Лі | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 сакавіка (12 красавіка) 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 1980 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | пейзаж і нацюрморт |
Вучоба | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
С. Дз. Лі нарадзілася ў вёсцы Обаль (сучасны Сенненскі раён Віцебскай вобласці). У 1931 годзе скончыла Беларускі мастацкі тэхнікум у Віцебску.
У часы Вялікай Айчыннай вайны — сувязная і разведчыца, парторг партызанскага атрада «Перамога» брыгады «Полымя» Пухавіцкага раёна, член бюро Пухавіцкага падпольнага райкама партыі.
Член Беларускага саюза мастакоў (1946).
Творчасць
правіцьУ мастацкіх выставах удзельнічала з 1929 года. Працавала ў жанры пейзажа, тэматычнай карціны, нацюрморта.
Сярод работ С. Дз. Лі:
- карціны на тэмы партызанскага жыцця «За баявой вучобай», «Партызанскі лагер», «Партызанская прысяга», «Партызаны ў вёсцы» (1946), «У тыле ворага» (1967);
- пейзажы «Восень» (1949), «У пачатку верасня» (1958), «Нарач» (1968), «На Лепельшчыне» (1968);
- нацюрморты «Кветкі» (1948), «Гладыёлусы» (1954), «Кубак чэмпіёна» (1971)
і інш.
Сям'я
правіцьВыйшла замуж за ваеннага лётчыка-выпрабавальніка — карэйца, які прыняў савецкае грамадзянства. У 1928 годзе нарадзіла сына Германа, праз 12 дзён пасля нараджэння сына муж загінуў у авіякатастрофе[1].
Узнагароды
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Шалянкова І. М. Лі Соф’я Дзмітрыеўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. — 751 с. — 9 500 экз.