Патрыёт (газета)

газета

«Патрыёт» — раённая газета Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца 1930 года. Заснавальнікі: Ушацкі раённы выканаўчы камітэт і Ушацкі раённы Савет дэпутатаў.

«Патрыёт»
Тып газета

Краіна
Рэдактар Дзмітрый Леанідавіч Раманоўскі
Заснавана 1930
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс 211524, Ушачы, вул. Ленінская, 20А.
Тыраж 3000
Вэб-сайт belpatriot.by

ГісторыяПравіць

Першы нумар выйшаў 7 лістапада 1930 года, і па 1944 год, калі ў ліпені ў вызваленым раёне аднавіўся пастаянны выпуск раёнкі, яна насіла назву «Прымежны калгаснік», бо Ушаччына межавала ў той час з Польшчай.

Са студзеня 1945 года па 1962 год (да расфарміравання раёна) газета насіла назву «Сацыялістычны шлях», а з 1967 года — «Патрыёт».

У газеце працавалі народны мастак Беларусі Віктар Грамыка, пісьменнікі Сяргей Законнікаў і Алег Салтук, рэдактар «Віцебскага рабочага» Уладзімір Раманоўскі[1].

РэдактарыПравіць

  • Фёдар Пятровіч Волах
  • Дзмітры Леанідавіч Раманоўскі[2]

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Караленка, В. В. Раённая газета / В. В. Караленка // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 505—506.
  • Картэль, І. Калектыўны прапагандыст і агітатар / І. Картэль // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 92 — 93.