Семукацкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Семука́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Семукачы.

Семукацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Семукачы
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954,
4 чэрвеня 1965
Дата скасавання 22 ліпеня 1960
Насельніцтва (2019) 772
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Гарадзішчанскага і Вялікабялевіцкага сельсаветаў[1]. 22 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Бокатаўскага сельсавета, 16 населеных пунктаў перададзены ў склад Вендаражскага сельсавета (Александроў, Альхоўка, Барок, Бярозаўка, Вялікія Бялевічы, Катвіна, Коркаць, Майшчына, Малыя Бялевічы, Мікалаеўка, Міхайлаўск, Навабеліца, Паддуб’е, Паўлаўск, Рубеж і Укружжа)[2].

4 чэрвеня 1965 года сельсавет утвораны зноў у складзе 40 населеных пунктаў: 15 населеных пунктаў Вендаражскага сельсавета (Александроў, Альхоўка, Барок, Барсукі, Бярозаўка, Вялікія Бялевічы, Дуброўка, Катвіна, Коркаць, Майшчына, Малыя Бялевічы, Паддуб’е, Паўлаўск, Рубеж і Укружжа) і 25 населеных пунктаў Бокатаўскага сельсавета (Александроў, Алень, Арлянка, Астраўшчына, Брод, Вазраждзенне, Вугал, Вялікае Запаточча, Гарадзішча, Займішча, Кулі, Лупалава, Майдан, Малое Запаточча, Новая Ніва, Перамога, Пушча, Рог, Семукачы, Сінюга, Смалярня, Старое Ляда, станцыя Семукачы, Хімніца і Ямішча)[3]. 5 жніўня 2010 года скасавана вёска Барок[4], 29 чэрвеня 2018 года — вёскі Рубеж і Укружжа[5], 20 чэрвеня 2023 года — вёска Перамога[6].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1032 чалавекі[7], з іх 95,8 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 772 чалавекі[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Решение Могилевского районного Совета депутатов от 5 августа 2010 г. № 4-6 Об упразднении сельского населенного пункта деревня Борок Архівавана 5 сакавіка 2018.
  5. Решение Могилевского районного Совета депутатов от 29 июня 2018 г. № 4-6 Об упразднении населенных пунктов Семукачского сельсовета Могилевского района и внесении изменений в решение Могилевского районного Совета депутатов от 24 декабря 2009 г. № 29-9
  6. Решение Могилевского районного Совета депутатов от 20 июня 2023 г. № 56-4 Об упразднении населенного пункта Перемога Семукачского сельсовета Могилевского района Могилевской области
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.