Бярозаўка (Вендаражскі сельсавет)

вёска ў Магілёўскім раёне Беларусі

Бяро́заўка[1] (трансліт.: Biarozaŭka, руск.: Берёзовка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета.

Вёска
Бярозаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213150
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244808011
Бярозаўка на карце Беларусі ±
Бярозаўка (Вендаражскі сельсавет) (Беларусь)
Бярозаўка (Вендаражскі сельсавет)
Бярозаўка (Вендаражскі сельсавет) (Магілёўская вобласць)
Бярозаўка (Вендаражскі сельсавет)

Геаграфія

правіць

Размешчана за 22 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі Магілёў — Асіповічы. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Навасёлкі і далей па шашы Магілёў — Бабруйск.

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Паселішча заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. Належала да Гомельскай губерні РСФСР. З сакавіка 1924 года ў БССР. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас, была адкрыта пачатковая школа.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вёсцы і ваколіцы базіраваліся 113-ы партызанскі атрад Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы і Магілёўскі падпольны райкам КП(б)Б.

Да 22 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Семукацкага сельсавета[2], да 22 ліпеня 1965 года — у склад Вендаражскага сельсавета[3], пасля 22 ліпеня 1965 года — зноў у склад Семукацкага сельсавета.

У 1990 годзе ў складзе калгаса «Камінтэрн» (цэнтр — в. Мікалаеўка 2). Размяшчалася ферма буйной рагатай жывёлы, працаваў магазін.

Насельніцтва

правіць
  • 1990 — 40 гаспадарак, 71 жыхар.
  • 2007 — 16 гаспадарак, 22 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць