Магілёўская ваенна-аператыўная група
Магілёўская ваенна-аператыўная група (Магілёўская ВАГ, Ваенна-аператыўная група пры Магілёўскім падпольным райкоме КП(б)Б) — партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на тэрыторыі Магілёўскага, Бялыніцкага, Клічаўскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.
Магілёўская ваенна-аператыўная група | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна | |
Падпарадкаванне | БШПР |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | воінскае фарміраванне |
Дыслакацыя | |
Удзел у | |
Вядомыя камандзіры | Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў і Захар Платонавіч Гапонаў |
Створана ў ліпені 1943 года ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загадам Магілёўскай (абласной) ВАГ на базе 113-га, 121-га партызанскіх атрадаў 6-й Магілёўскай партызанскай брыгады і асобнага 61-га партызанскага атрада. У лістападзе 1943 года 121-ы партызанскі атрад быў разгорнуты ў 121-ы партызанскі полк (пазней 121-ы партызанскі полк імя А. М. Касаева), у студзені 1944 года 113-ы партызанскі атрад — у 113-ы партызанскі полк. У снежні 1943 года створаны 200-ы партызанскі атрад і перададзены Баранавіцкаму партызанскаму злучэнню паўднёвай зоны.
30 чэрвеня 1944 года ваенна-аператыўная група (2639 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Камандаванне
правіцьКіраўніцтва ажыццяўлялі сакратар падпольнага РК КП(б)Б Іван Паўлавіч Станкевіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944).
Камандзіры
правіць- Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў (ліпень 1943 — красавік 1944);
- Захар Платонавіч Гапонаў (май — чэрвень 1944).
Начальнікі штаба
правіць- В. П. Дрожнікаў (ліпень — снежань 1943);
- Ц. І. Немаляеў (выконваў абавязкі);
- В. С. Конанаў (май — чэрвень 1944).
Літаратура
правіць- А. Л. Манаенкоў П. С. Паўлавец. Магілёўская ваенна-аператыўная група // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.