113-ы партызанскі полк

113-ы партызанскі полксавецкае партызанскае падраздзяленне створанае ў студзені 1944 года на базе 113-га партызанскага атрада Клічаўскага аператыўнага цэнтра.

113-ы партызанскі полк
Гады існавання 19411944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып савецкія партызаны
Функцыя змаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй
Колькасць 920 партызан (30 чэрвеня 1944)
Дыслакацыя Быхаўскі, Бялыніцкі, Клічаўскі, Магілёўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Вядомыя камандзіры Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў[1] і Захар Платонавіч Гапонаў

113-ы партызанскі атрад правіць

У ліпені 1941 года ў Смалявіцкім, потым у Бялыніцкім раёнах пачала фарміраваццаа група на чале з К. М. Белавусавым, да сакавіка 1942 года аформлена ў атрад, які ў ліпені ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр як 113-ы партызанскі атрад. 27 лістапада 1942 года атрад уключаны ў 6-ю Магілёўскую партызанскую брыгаду, у ліпені 1943 года — асобным атрадам у Магілёўскую (раённую) ваенна-аператыщную групу[2].

Партызаны атрада вялі баі па ачышчэнню і абароне партызанскай зоны ад нямецкіх акупацыйных войск. У студзені 1942—ліпені 1943 гадоў самастойна разам з іншымі атрадамі разграмілі нямецкія гарнізоны і апорныя пункты ў вёсках Вялікія Бялевічы, Прыхабы, Гарадзішча, Цяхцін, Аксенькавічы, Дасовічы, Падзевічы, Пушча. У кастрычніку 1942 года, лютым, маі, ліпені, жніўні 1943 года каля чыгуначнай станцыі Тошчыца падарвалі больш за 730 рэек.

113-ы партызанскі полк правіць

У студзені 1944 года на базе 113-га партызанскага атрада быў сфарміраваны 113-ы партызанскі полк. У маі 1944 года знішчылі 8 аўтамашын, падарвалі эшалон на ўчастку МагілёўШклоў. 20 чэрвеня 1944 года ў аперацыі «Рэйкавая вайна» скоўваў боем часці 60-й рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі вермахта, якія размяшчаліся ў в. Гуслішча і Гусянка Магілёўскага раёна.

30 чэрвеня 1944 года полк (920 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Камандзіры правіць

Камісары правіць

Начальнікі штаба правіць

Памяць правіць

У 1967 годзе ў в. Гарадзішча Магілёўскага раёна ў гонар палка пастаўлены абеліск.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Партызанскі полк 113-ы // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.