Савецкі партызанскі рух (1941—1944)

(Пасля перасылкі з Савецкія партызаны)

Савецкі партызанскі рух (1941—1944), Партызанскі рух у гады Вялікай Айчыннай вайны — адна з форм узброенай партызанскай барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкай акупацыі тэрыторыі СССР у часы Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны.

Савецкі партызанскі рух
Краіна
Уваходзіць у Рух Супраціўлення, воінскае фарміраванне і Народны камісарыят унутраных спраў СССР
Тып партызанскі рух[d]
Удзел у

Паводле арганізацыі і кіравання, і з улікам геаграфічных умоў, у савецкім партызанскім руху выдзяляюцца партызанскія рухі, якія дзейнічалі: у Беларусі (БССР), ва Украіне (УССР), у Прыбалтыцы, у Карэліі, у Расійскай Федэрацыі (РСФСР).

Таксама савецкія партызанскія злучэнні дзейнічалі пэўны час (у 1944), і па-за межамі СССР, а таксама існавалі савецкія партызанскія сілы ў складзе іншаземных антыфашысцкіх сіл.

Стварэнне партызанскіх груп і атрадаў пачалося адразу пасля пачатку баявых дзеянняў Германіі супраць СССР. У заходніх вобласцях у выніку хуткага прасоўвання нямецкіх войск за лініяй фронту заставалася вялікая колькасць савецкіх ваенных, партыйных і савецкіх работнікаў, якія і склалі на тых тэрыторыях аснову партызанскага руху першага года вайны. Далей на ўсход, сацыяльная база партызанскага руху ўключала ў сябе асабовы склад знішчальных батальёнаў, батальёнаў народнага апалчэння, дыверсійных і разведвальных груп НКУС і ГРУ, арганізацыйных груп, якія засылаліся на акупаваную тэрыторыю, партыйных і камсамольскіх арганізатараў, якіх кіравалі для арганізацыі падпольнай структуры партыйных арганізацый і інш.

Першыя партызанскія атрады: «Старасельскі» (кам. маёр Дародных), Жабінкаўскі раён (БССР), 23.6.1941; атрад пад кам. В. Каржа, Пінск (БССР), 26.6.1941 і інш.

Першае паведамленне Савінфармбюро аб баявых дзеяннях партызанаў было агучана 5.7.1941.

Кіраўніцтва

правіць

Камуністычная партыя паспяшалася ўзяць партызанскую барацьбу, якая пачала складвацца стыхійна, пад свой кантроль[1]. Так, у дырэктыве СНК СССР і ЦК УКП(б) (29.6.1941) да партыйных органаў была пастаўлена задача арганізацыі партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп. Публічна агучаная прамова І. В. Сталіна (3.7.1941) заклікала да «усенароднага супраціўлення ворагу». Пастанова ЦК УКП(б) «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск» (18.7.1941) патрабавала, каб партызанскі рух фарміраваўся не толькі з партыйных актывістаў, але і наогул з усяго насельніцтва акупаваных тэрыторый.

Адзначаецца, што значэнне прамовы Сталіна было не толькі ў прадвызначэнні савецкай палітыкі, але і ў тым, што ва ўмовах тагачаснай жорсткай рэгламентаванасці грамадства прамова давала свайго роду дазвол на самастойныя дзеянні, пазбаўляла ад страху за выяўленую ініцыятыву, і многіх заахвоціла застацца ў нямецкім тыле і ўступіць у партызанскую барацьбу[2].

Апроч ЦК УКП(б), непасрэдна пытаннямі арганізацыі партызанскага руху ў пачатку вайны займаліся Галоўнае палітупраўленне Чырвонай Арміі, НКУС, ГРУ.

Колькасць

правіць

У канцы 1941 года на ўсёй акупаванай тэрыторыі СССР дзейнічалі 2 тысячы партызанскіх атрадаў (да 90 тыс. байцоў)[3].

У канцы 1943 года колькасць партызанскіх сіл складала: у Беларусі — 122 тыс.ч. (апроч іх, амаль 30,8 тыс.ч. перайшлі на савецкі бок фронту пры прасоўванні лініі фронту, Гл. таксама: Савецкі партызанскі рух у Беларусі 1941-1944#Колькасць, ва Украіне — 43,5 тыс.ч. (апроч іх, амаль 15 тыс.ч. перайшлі на савецкі бок фронту пры прасоўванні лініі фронту), у Ленінградскай вобласці — 35 тыс.ч., у Калінінскай вобласці — 14 тыс.ч.[4].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. У кантэксце…, С.107.
  2. Гісторыя Беларусі Т.5, С.490,491.
  3. Гэтая вядомая і часта ўжываная лічба, магчыма, з’яўляецца перабольшанай. У кантэксце…, С.110.
  4. Панамарэнка, Мурыеў, С.274.

Спасылкі

правіць