Прыхабы (Бялыніцкі раён)
Прыхабы — вёска ў складзе Лебядзянкаўскага сельсавета Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобл.
Вёска
Прыхабы
|
Гісторыя
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
У вёсцы 10 верасня 1921 года была створана дрэваапрацоўчая кааператыўная арцель[1]. Да студзеня 1925 года пачала дзейнічаць установа спажыўкааперацыі[2].
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі апорны пункт, які быў разгромлены 113-м партызанскім атрадам[3].
У 1924—1960 гадах цэнтр Прыхабскага сельсавета[4].
Зноскі
- ↑ Марозаў, А. 20-30-я…
- ↑ Серыкаў, У. Першыя крокі…
- ↑ Партызанскі полк 121-ы імя А. М. Касаева // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
Літаратура
правіць- Марозаў, А. 20-30-я: станаўлнне прамысловасці // Зара над Друццю. 2002. 18 верас. С. 3.
- Серыкаў, У. Першыя крокі кааперацыі // Зара над Друццю. 2007. 3 ліст.
- Памяць: Бялыніцкі раён: Гіст.-дак.хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. В. Агееў і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. -Мн.:, 2000. −509с.: іл. — С. 18.