Лебядзянкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Лебядзя́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лебядзянка.

Лебядзянкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бялыніцкі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лебядзянка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 893
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прыхабскі сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прыхабы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Трылесінскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Звязда, Краснае, Свяцілавічы 1-я, Свяцілавічы 2-я, Студзёнка), у склад Вішоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Лямніца, Малінаўка, Масцішча, Мікалаеўка, Паўлінка і Пральня), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лебядзянка, сельсавет перайменаваны ў Лебядзянкаўскі[1]. 20 ліпеня 2015 года скасаваны пасёлак Мезінец[2].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1137 чалавек[3], з іх 97,8 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 893 чалавекі[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.