Трылесінскі сельсавет (Бялыніцкі раён)
Трыле́сінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікі Трылесін.
Трылесінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Бялыніцкі раён |
Уключаў | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікі Трылесін |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 11 красавіка 1960 |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Кудзінскага і Шылавіцкага сельсаветаў[1]. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Галоўчынскага (15 населеных пунктаў: Атраднае, Ветка, Вялікі Кудзін, Калінін, Кастрычнік, Красны Пахар, Ленінскі, Ліпіншчына, Ляшчэўнік, Малы Кудзін, Малы Трылесін, Пачапок, Пушча, Рубеж, Чырвоная Звязда), Прыхабскага (5 населеных пунктаў: Звязда, Краснае, Свяцілавічы 1-я, Свяцілавічы 2-я, Студзёнка) сельсаветаў, частка перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Бялыніцкага пассавета (7 населеных пунктаў: Вялікі Трылесін, Гараватка, Запакулле, Зарэчча, Перамога, Шылавічы і пасёлак Свяцілавіцкага цагельнага завода)[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.