61-я партызанская брыгада
61-я партызанская брыгада — дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Бялыніцкага, Шклоўскага, Быхаўскага, Кіраўскага і Магілёўскага раёнаў. З ліпеня 1941 года на станцыі Мілое Клічаўскага раёна дзейнічала партызанская група Р. К. Паўлава, якая ў маі 1942 года ўвайшла ў Клічаўскі аператыўны цэнтр як 61-ы атрад. З лістапада атрад у складзе 5-й Клічаўскай брыгады, з мая 1943 года дзейнічаў самастойна. З ліпеня 1943 асобны атрад Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы. 30 ліпеня 1943 года атрад (568 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў атрад з кастрычніка 1943 года як брыгаду ў складзе 3 атрадаў.
61-я партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1941—1943 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 568 партызан (30.6.1943) |
Дыслакацыя | Клічаўскі, Бялыніцкі, Шклоўскі, Быхаўскі, Кіраўскі, Магілёўскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Р. К. Паўлаў |
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісары
правіць- Ф. Ц. Кавальчук;
- А. А. Хачатран;
- П. Я. Гаро;
- Дз. Ф. Вайстроў.
Начальнікі штаба
правіць- Г. А. Цывін;
- В. П. Белабародаў;
- М. Ф. Мірановіч.
Гісторыя
правіцьПартызаны наносілі ўдары па камунікацыях на ўчастках Орша — Жлобін, Магілёў — Мінск, Магілёў — Бабруйск. У аперацыі «рэйкавая вайна» падарвалі больш за 800 рэек. 9 жніўня 1942 года вялі бой супраць карнікаў. Удзельнічалі ў разгроме нямецкіх ганізонаў у вёсцы Дручаны ў красавіку 1943, вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёна, у вёсцы Ермалавічы ў кастрычніку 1943, у гарадскім пасёлку Клічаў, 20 чэрвеня 1944 года разам з 1-м баталёнам 121-га партызанскага палка вялі бой з часцямі мотамеханізаванай дывізіі, расквартараванымі ў вёсцы Ямніца. Да падыходу Чырвонай Арміі ўтрымлівалі пераправу цераз раку Друць.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.