5-я Клічаўская партызанская брыгада
4-я Клічаўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Быхаўскага, Кіраўскага і Бялыніцкага раёнаў. У маі 1943 года брыгада была расфарміравана.
5-я Клічаўская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1943 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Дыслакацыя | Клічаўскі, Быхаўскі, Кіраўскі і Бялыніцкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | М. С. Міхалап |
Склад
правіцьБрыгада была створана ў складзе 620-га, 760-га, 61-га, 25-га атрадаў. Пасля расфарміравання брыгады, 760-ы атрад быў перададзены 6-й Маглёўскай партызанскай брыгадзе, атрады 620-ы, 25-ы, 61-ы былі вызначаны як асобна дзейныя.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісары
правіць- Міхайлаў;
- А. А. Хачатран.
Начальнікі штаба
правіць- І. Б. Рутман;
- В. П. Дрожнікаў.
Гісторыя
правіцьПартызаны зрывалі нямецкія перавозкі на чыгуначных участках Магілёў — Рагачоў, Магілёў — Шклоў, Магілёў — Асіповічы. 10 студзеня — 20 сакавіка 1943 года ўдзельнічалі ў знішчэнні нямецкіх гарнізонаў у Клічаве, вёсках Суша Клічаўскага, Дручаны Бялыніцкага раёнаў (Бялыніцкія аперацыі). У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. Брыгада выходзіла з акружэння невялікімі групамі.[1][2]
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Крыніцы
правіць- ↑ Пасэ, У. С. Хрушч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 616. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- ↑ Пасэ, У. Хрушч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 85. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі
правіць- 5-я Кличевская бригада (Михолап, М. С.) (Кличевская военно-оперативная группа) (руск.) // Праект «Партизаны Беларуси»