Пётр Яўсеевіч Гаро
Пётр Яўсеевіч Гаро (21 снежня 1910, в. Майск, Крупскі раён — 30 лістапада 1983[1]) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
Пётр Яўсеевіч Гаро | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 снежня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 1983 (72 гады) |
Род войскаў | партызаны |
Біяграфія
правіцьЗ 1928 на савецкай працы. З 1933 у Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік абароны Гродна. У партызанах са жніўня 1941: камандзір групы, палітрук роты, камісар атрада, з кастрычніка 1943 — 61-й партызанскай брыгады, у снежні 1943 — ліпені 1944 — 200-га партызанскага атрада[2].
У 1946-70 на савецкай і партыйнай працы ў Мінску[2].
Зноскі
- ↑ Гаро Пётр Яўсеевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 156. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- ↑ а б в Гаро Пётр Евсеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 139. — 737 с.