Барок (Магілёўскі раён)

былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Баро́к[1] (трансліт.: Barok, руск.: Борок) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 35 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Вендараж і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Вёска
Барок
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
СААТА
7244848021
Барок на карце Беларусі ±
Барок (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Барок (Магілёўскі раён)
Барок (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Барок (Магілёўскі раён)

Гісторыя

правіць

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

У 1857 годзе ў Расійскай імперыі, вёска ў Быхаўскім павеце, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 года ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. Побач быў фальварак.

У 1909 годзе меўся вадзяны млын.

Найноўшы час

правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Вялікабялевіцкім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці, з 16 ліпеня 1954 года ў Семукацкім, з 22 ліпеня 1960 года ў Вендаражскім[2], з 4 чэрвеня 1965 года зноў у Семукацкім[3] сельсаветах. У 1925 годзе створана сыраварна-масларобная арцель (20 гаспадарак), дзейнічаў млын. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Каля вёскі ў 1943 годзе партызаны разграмілі карны атрад акупантаў. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Бялевічы» (цэнтр — в. Вялікія Бялевічы).

Ліквідавана 5 жніўня 2010 года[4].

Планіроўка

правіць

Традыцыйная драўляная сялянская сядзіба з гаспадарчымі пабудовамі пастаўлена каля прасёлачнай дарогі.

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — 23 двары, 195 жыхароў; у фальварку — 4 двары, 5 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1909 — 30 двароў, 249 жыхароў; у фальварку — 1 двор, 7 жыхароў.
    • 1990 — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. «Об упразднении сельского населенного пункта деревня Борок». Решение Могилевского районного Совета депутатов от 5 августа 2010 г. № 4-6 Архівавана 5 сакавіка 2018. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць