Галяні 1
вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Галяні́ 1[1] (трансліт.: Haliani 1, руск.: Голени 1) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падгор’еўскага сельсавета.
Вёска
Галяні 1
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗгадваюцца ў 1605 годзе як вёска Галяневічы ў складзе Магілёўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[2]. У 1619 годзе папу нядаўна пабудаванай царквы ў Галянях Федару Левановічу каралём Жыгімонтам ІІІ па хадайніцтве магілёўскага старосты канцлера Льва Сапегі зацверджаны прывілей на 4 валокі зямлі. У той час Галяні - сяло ў Гарбавіцкай воласці Магілёўскай эканоміі.[3]
Славутасці
правіць- Свята-Успенская царква (1903 год) — помнік эклектычнай архітэктуры, Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000490
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ LVIA, f. 1291, ap. 1, b. 116, l. 36
- ↑ НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 91, с. 145
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галяні 1