Свята-Успенская царква (Галяні 1)

праваслаўны храм у вёсцы Галяні 1 Магілёўскага раёна Беларусі

Свя́та-Успе́нская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Галяні 1 Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размяшчаецца ва ўсходняй частцы вёскі.

Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
53°47′52,80″ пн. ш. 30°36′29,30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Галяні 1
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Магілёўскае раённае
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы 1903 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000490шыфр 513Г000490
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Выгляд з боку апсіды

Пабудаваны ў 1903 годзе з цэглы.

Архітэктура

правіць

Помнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаннем форм старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы (васьмярык — чацвярык — васьмярык), працяглай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглых апсіды і бакавых рызніц. Сяродкрыжжа завершана 8-гранным светлавым барабанам з шатровым верхам і макаўкай. Акрамя галоўнага ёсць 2 вуглавыя ўваходныя прытворы ў выглядзе далучаных да асноўнага аб'ёму гранёных прыбудоў. На плоскасных атынкаваных фасадах вылучаюцца пластычныя ліштвы аконных праёмаў з трохвугольнымі сандрыкамі.

Унутры пануе прастора сяродкрыжжа, завершанага светлавым барабанам на ветразевых скляпеннях.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць