Махаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Ма́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Махава.

Махаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Махава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
4 чэрвеня 1965
Дата скасавання 22 ліпеня 1960
Старшыня сельсавета Ермалаеў Аляксандр Генрыхавіч
Кіраўнік спраў Белая Ала Віктараўна
Насельніцтва (2019) 825
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 212
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 22 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Нядашаўскага сельсавета[1].

4 чэрвеня 1965 года Махаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе 13 населеных пунктаў: Баброва, Вялікая Дубраўка, Запруддзе, Косцінка, Латанаўка, Ліпец, Малая Дубраўка, Малы Асавец, Махава, Пусты Асавец, Растаполле, Старая Мілееўка і Халмы, якія ўваходзілі ў склад Нядашаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1138 чалавек[3], з іх 94,4 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — грузіны[4]; паводле перапісу 2019 года — 825 чалавек[5].

У склад сельсавета ўваходзяць 13 населеных пунктаў (2019 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[3] Насельніцтва, 2019[5]
Баброва вёска 21 8
Вялікая Дубраўка вёска 12 16
Запруддзе вёска 9 7
Косцінка вёска 124 81
Латанаўка вёска 1 0
Ліпец вёска 99 50
Малая Дубраўка вёска 17 6
Малы Асавец вёска 84 41
Махава аграгарадок 529 438
Пусты Асавец вёска 37 22
Растаполле вёска 1 1
Старая Мілееўка вёска 122 90
Халмы вёска 82 65

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  3. а б Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. а б Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.