Луі Даву
Луі Нікаля Даву (фр.: Louis-Nicolas Davout або D’Avout, Davoust; 10 мая 1770, Ану, Шампань — 1 чэрвеня 1823, Парыж) — французскі ваенны дзеяч. Маршал Францыі (1804), герцаг Аўэрштэцкі (1808), прынц Экмюльскі (1809).
Луі-Нікаля Даву | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Louis-Nicolas Davout | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Манарх | Напалеон I | ||||||
Кіраўнік урада | Ж. Фушэ | ||||||
Папярэднік | А.-Ж.-Г. Кларк | ||||||
Пераемнік | Л. дэ Гувіён Сен-Сір | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 мая 1770[1][2][…] |
||||||
Смерць |
1 чэрвеня 1823[2][3][…] (53 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Jean-François d'Avout[d] | ||||||
Маці | Françoise-Adélaïde Minard de Velars[d] | ||||||
Жонка | Aimée Davout[d] | ||||||
Дзеці | Adélaïde-Louise d'Eckmühl de Blocqueville[d], Joséphine Davout d'Auerstaedt[d], Napoléon-Louis Davout[d] і Adèle Napoléonie Davout d'Eckmühl[d] | ||||||
Адукацыя | ваенная школа ў Брыен-ле-Шато | ||||||
Дзейнасць | ваенная справа[5] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1788—1815 | ||||||
Прыналежнасць | Першая імперыя | ||||||
Род войскаў | пяхота | ||||||
Званне | маршал Францыі | ||||||
Камандаваў | 1-ы армейскі корпус (Вялікая армія) | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і, старэйшы з дзяцей кавалерыйскага лейтэнанта Жана-Франсуа д’Аву (Jean-François d’Avout; 1739—1779) і Франсуазы-Адэлаіды Мінар дэ Велар (Françoise-Adelaide Minard de Velars; 1741—1810).
Скончыў ваеннае вучылішча ў Асеры ў 1785 і Парыжы ў 1778. гадах У 1789 годзе падтрымаў рэвалюцыю і перайшоў у рэвалюцыйную армію, пасля чаго ў 1793 годзе стаў генералам. Удзельнічаў у вайне супраць першай антыфранцузскай кааліцыі, грамадзянскай вайне ў Вандэі, Егіпецкай і Італьянскай кампаніях.
Даву лічыўся адным з выдатнейшых палкаводцаў Напалеона. У 1807—1808 гадах быў генералам-губернатарам Варшаўскага герцагства. З 1811 года камандзір першага Эльбскага абсервацыйнага корпуса, які ў студзені 1812 года быў ператвораны ў 1-ы корпус «Вялікай арміі» для вайны супраць Расіі. У ходзе Віленскай аперацыі 1812 года Даву спрабаваў акружыць другую рускую армію П. І. Баграціёна; заняў 23 чэрвеня Валожын і 26 чэрвеня Мінск, чым парушыў сувязь паміж рускімі арміямі. Праз недысцыплінаванасць Жэрома Банапарта, які адмовіўся падначаліцца Даву, Баграціён здолеў адысці на Бабруйск. Праследуючы 2-ю армію, Даву ўзяў Магілёў, у баі каля Салтанаўкі адкінуў Баграціёна на поўдзень, але не змог перашкодзіць яго пераправе на левы бераг Дняпра. 22 ліпеня 1-ы корпус злучыўся з галоўнымі сіламі Напалеона каля Дуброўны, у далейшым удзельнічаў у Смаленскай аперацыі 1812 года. У Барадзінскай бітве Даву быў паранены. Пры адступленні з Масквы Даву камандаваў ар’ергардам арміі, жорсткімі мерамі здолеў захаваць дысцыпліну ў сваім корпусе.
У 1813—1814 гадах камандзір 13-га корпуса, кіраваў абаронай Гамбурга. У час «Ста дзён» Напалеона быў ваенным міністрам. Пры другой рэстаўрацыі Бурбонаў звольнены з арміі і да 1817 года высланы пад нагляд паліцыі.
Пасля бітвы пры Ватэрлоа Даву высунуў саюзнікам патрабаванне абвясціць поўную амністыю ўсім асобам, якія ўдзельнічалі ў рэстаўрацыі Напалеона. У выніку перамоў саюзнікі былі вымушаны прыняць яго патрабаванне. Даву быў адзіным маршалам Напалеона, які ніколі не прыносіў прысягу Бурбонам. У 1818 годзе Даву быў дапушчаны да двара Людовіка XVIII, а ў 1819 годзе ўзведзены ў пэры Францыі.
Памёр Даву 1 чэрвеня 1823 года ў Парыжы ад туберкулёзу лёгкіх.
Зноскі
- ↑ Louis Nicolas Davout d' auerstaedt prince d' eckmuhl // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Gallaher J. G. Louis-Nicolas Davout, duke of Auerstedt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Louis Nicolas Davout // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Даву Луи Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
правіць- Chenier Davout, duc d’Auerstaedt. — P., 1866.
- Marquise de Blocqueville. Le Maréchal Davout raconté par les siens et lui-même. — P., 1870—1880, 1887. (Успаміны дачкі Даву.)
- John G. Gallaher. The Iron Mashal — a biography of Louis N. Davout. — L.: The Greenhill Books, 2000.
- Чиняков М. К. Луи-Никола Даву. — Вопросы истории. — 1999. — № 2. — С. 59-72.
- Исходящая переписка маршала Даву (с 14 октября по 31 декабря 1811 г.) // Отечественная война 1812 года. Отд. 2. Т. 1. Спб., 1903.