Мемарыяльная капліца (Салтанаўка)

культавае збудаванне ў вёсцы Салтанаўка Магілёўскай вобласці Беларусі

Мемарыяльная капліца — капліца каля вёскі Салтанаўка Магілёўскага раёна. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, каля шашы Магілёў — Бабруйск.

Капліца
Мемарыяльная капліца
Капліца (в. Салтанаўка)- 2.jpg
53°48′45,74″ пн. ш. 30°13′50,67″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Салтанаўка
Канфесія Праваслаўе
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Архітэктар Канстанцін Аляксеевіч Міхайлаў[d]
Дата пабудовы 1912 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Д000496шыфр 512Д000496
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Мемарыяльная капліца на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў 1912 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара Канстанціна Міхайлава[d] і скульптара Пятра Яцыны. Пастаўлена як мемарыяльны помнік на месцы бітвы пад Салтанаўкай

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры неакласіцызму. Цаглянае, квадратнае ў плане збудаванне, мае цэнтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, завершаную высокім шатром. Фасады аформлены паўкалонамі тасканскага ордара, апяразаны антаблементам, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Вузкія крыжападобныя аконныя праёмы размешчаны ў паўцыркульных нішах. Нізкі цокаль выступае за плоскасць сцен.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць