Як малодшы сын каралеўскі, Людовік з дзяцінства быў прыгатаваны да духоўнага жыцця. Па выпадковай смерці свайго старэйшага брата Філіпа застаўся неспадзяваным пераемнікам стальца. Каранаваны ў Рэймсе 25 кастрычніка 1131, пры ўдзеле Папы рымскага Інакенція ІІ. Быў набожным чалавекам, характарызаваўся астэтычнасцю і простадушнасцю, па сваёй натуры быў меланхалічнай асобай. Пасля смерці свайго бацькі, паўторна каранаваны ў Буржы.
22 ліпеня ажаніўся з Элеанорай Аквітанскай. У пасаг атрымаў Аквітанскае княства. Працягваў весці палітыку свайго бацькі, але без такой энергічнасці. Незадавалёныя ўладаром Арлеан і Пуацье ўзнялі бунт. Малады кароль таксама ўвайшоў у канфлікт з папай Інакенціям ІІ, пасадзіўшы на пасаду архібіскупа Буржа, свайго канцлера Кадурца, калі Папа гарантаваў гэту пасаду свайму паплечніку П’еру Шартэ. Людовік не пусціў Шартэ ў горад, з-за чаго атрымаў ад Інакенція папскі інтэрдыкт на ўсё каралеўства.
Таксама Людовік уступіў у канфлікт з Тыбальдам ІІ Шампанскім. Вынікам канфлікту стала паражэнне Шампанскага графства і ўключэнне яго ў склад Францыі. Людовік асабіста кіраваў узяццем і спаленнем горада Вітры.
У 1145 масульмане захапілі Эдэскае графства, гэта выклікала шок у Еўропе. Папа Яўген ІІІ аб’явіў крыжовы паход, да паходу далучыўся і Людовік. У 1147 ён выправіўся з Меца, накіроўваючыся да Святой Зямлі, разам з жонкай і невялікай арміяй. Прыбыўшы ў Малую Азію, армія крыжакоў была разбіта сельджукамі, уцалеўшая французская армія дайшла да Антыёхіі. Князь Антыёхіі, Рамуальд дэ Пуацье, дзядька Элеаноры, угаварваў адказацца ад паходу ў Іерусалім, і дапамагчы яму здабыць Алепа. Пры гэтым Людовік падазраваў Элеанору ў змене з Пуацье і неўзабаве ён пакінуў горад. Разам з нямецкім каралём Конрадам ІІІ і каралём Іерусаліма Балдуімам ІІІ пачаў непаспяховую аблогу Дамаска, якая скончылася адступленнем крыжакоў і заканчэннем крыжовага пахода. У 1149 Людовік вярнуўся ў Францыю.
Адзіным вынікам паходу стаў дэфіцыт каралеўскай казны, страта значнай часткі рыцараў, а таксама пагаршэнне шлюба паміж Людовікам і Элеанорай. У марце 1152 шлюб быў ануляваны. Неафіцыйнай прычынай была змена Элеаноры, у хуткім часе Элеанора выйшла за Генрыха ІІ, які ў 1154 стаў каралём Англіі. У тым жа годзе Людовік ажаніўся з Канстанцыяй, дачкою караля Кастыліі Альфонса VII. Шлюб таксама не прынёс Людовіку наследніка мужчынскага полу. Канстанцыя памерла ў 1160. Праз некаторы час кароль ажаніўся трэці раз з Адэлью з Шампаніі, якая нарадзіла яму спадчыніка Філіпа ІІ Аўгуста.