Інакенцій II
Інакенцій ІІ (лац.: Innocentius PP. II; ? — 24 верасня 1143) — 163-і Папа Рымскі (14 лютага 1130 — 24 верасня 1143), нарадзіўся ў Рыме.
Інакенцій II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Innocentius PP. II | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ганорый II (Папа Рымскі) | ||||||
Пераемнік | Цэлесцін II | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
XI стагоддзе |
||||||
Смерць |
24 верасня 1143[1][2] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБыў прызначаны кардыналам яшчэ пры Папе Пасхаліі II.
У 1130 пасля смерці папы Ганорыя II кардыналы вырашылі даверыць выбары новага Папы камісіі з 8 чалавек на чале з папскім канцлерам Гаймарыкам, кандыдатам якога быў кардынал Грэгорыа Папарэскі, які прыняў імя Інакенцій II. Іншыя кардыналы заявілі, што Інакенцій II быў абраны не кананічна і выбралі Папам кардынала П’етра П’ерлеонэ, рымляніна, сям’я якой была варожай сям’і Франджыпані, на якую абапіраўся папскі канцлер Гаймарык. П’етра П’ерлеонэ прыняў імя Анаклет II.
Анаклет II меў значную падтрымку, Інакенцій II быў вымушаны бегчы на поўнач Італіі, а адтуль караблём у Францыю, дзе яго сустрэлі ветліва дзякуючы ўплыву святога Бернарда. У Францыі Папа пазнаёміўся з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Лотарам II і каралём Англіі Генрыхам I. У жніўні 1132 Лотар II адправіўся ў паход у Італію з двайной мэтай: зрушыць антыпапу Анаклета II і каранавацца імператарам. Каранацыя адбылася 4 чэрвеня 1133 аднак антыпапу адхіліць ад улады не ўдалося. Супрацьстаянне скончылася толькі 25 студзеня 1138 з-за смерці Анаклета II. 7 ліпеня 1136 выдаў булу, якой адмяніў залежнасць Гнезненскай архідыяцэзіі (Польшча) ад пункты арцыбіскупства. У 1139 на Другім Латэранскім саборы быў адлучаны ад царквы кароль Сіцыліі Рожэр II.
Зноскі
- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
- ↑ BeWeB Праверана 14 лютага 2021.