Адкрыць галоўнае меню

Быхаўскі павет, Старабыхаўскі павет (да 1852) — павет на тэрыторыі Беларусі ў 1772—1796 і 1802—1923 гг. Утвораны 28.5(8.6).1772 пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — горад Быхаў (Стары Быхаў). 12(23).12.1796 пры скасаванні Магілёўскай губерні павет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад Беларускай губерні.

Адноўлены 11.3.1802 з аднаўленнем Магілёўскай губерні. Плошча павета 4105,8 кв. вёрстаў, насельніцтва 124 820 чалавек (1897). У павеце было 10 валасцей: Баханская, Бычанская (раней Новабычанская), Гарадзецкая (пазней Старабыхаўская), Гарадзішчанская, Глухаўская, Грудзінаўская (раней Царкоўнаасавецкая), Даўгамохская, Навабыхаўская, Прапойская, Чыгірынская; 476 населеных пунктаў (1897). 3 абвяшчэннем БССР (1.1.1919) Быхаўскі павет y яе складзе. 3 лютага 1919 г. y складзе Магілёўскай (з 26.4.1919 Гомельскай) губерні РСФСР. 14.2.1923 павет скасаваны, воласці перададзены ў Магілёўскі, Рагачоўскі і Чэрыкаўскі паветы Гомельскай губерні.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).