Лі Цунке (кіт. трад. 李從珂, піньінь Lǐ Cóngkē; 11 лютага 885 — 11 студзеня 937) — апошні імператар Позняй Тан  (руск.) перыяду пяці дынастый і дзесяці дзяржаў  (руск.).

Лі Цунке
кітайскі імператар[d] (Позняя Тан[d])
934 — 11 студзеня 937
Папярэднік Лі Цунхоу
Пераемнік Гаа-цзу (Позняя Цзінь)
Нараджэнне 11 лютага 885(0885-02-11)
Смерць 11 студзеня 937(0937-01-11) (51 год)
Маці Empress Xuanxian[d]
Жонка Empress Liu[d]
Дзеці Q11098172?, Li Chongmei[d] і Q11096546?
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Быў прыёмным сынам Лі Сыюаня. Прыйшоў да ўлады, зрынуўшы свайго зводнага брата, біялагічнага сына Лі Сыюаня, Лі Цунхоу.

У пачатку 937 года Лі Цунке быў адхілены ад улады ў выніку бунту пад кіраўніцтвам яшчэ аднаго свайго зводнага брата Шы Цзінтана  (укр.), якога падтрымалі войскі Ляа. Пасля звяржэння Позняй Тан і абвяшчэння новай дынастыі — Позняй Цзінь  (руск.), Лі Цунке сабраў сваю сям’ю і набліжаных чыноўнікаў у вежы і загадаў яе падпаліць[1].

Дэвіз праўлення правіць

  • Цынтай (清泰) 934—937

Зноскі

  1. ChinaToday. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2009. Праверана 27 лютага 2019.

Літаратура правіць

  • Старая гісторыя пяці дынастый, гл. 46, 47, 48
  • Гістарычныя запісы Пяці дынастый, гл. 7
  • Цзы чжы тун цзянь, гл. 268, 270, 272, 273, 274, 275, 277, 278, 279, 280