Сільвія Плат (англ.: Sylvia Plath; 27 кастрычніка 1932 — 11 лютага 1963) — амерыканская паэтэса і пісьменніца, якая лічыцца адной з заснавальніц жанру «спавядальнай паэзіі» ў англамоўнай літаратуры.

Сільвія Плат
англ.: Sylvia Plath
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Victoria Lucas[1]
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1932(1932-10-27)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1963(1963-02-11)[2][3][…] (30 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Otto Plath[d]
Маці Aurelia Plath[d]
Муж Ted Hughes[d]
Дзеці Frieda Hughes[d] і Nicholas Hughes[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, раманіст, эсэістка, аўтабіёграф, аўтар дзённіка, дзіцячая пісьменніца
Жанр спавядальная паэзія[d]
Мова твораў англійская
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лонданскі дом, дзе жыла С. Плат.

Сільвія Плат была жонкаю брытанскага паэта Тэда Х'юза. Шлюб быў не толькі саюзам закаханых, але і творчым тандэмам, дзе вядучую ролю іграў Х'юз, а Плат забяспечвала яму магчымасць тварыць. Адносіны Плат і Х'юза скончыліся трагедыяй — на пачатку 1963 года, хварэючы на цяжкую дэпрэсію, Сільвія зрабіла сабе смерць. У яе засталося двое дзяцей. Пасля смерці жонкі Х'юз заснаваў Estate of Sylvia Plath, які распараджаўся правамі на літаратурную спадчыну паэткі.

Пры жыцці Плат выйшаў толькі паэтычны зборнік «Калос» (The Colossus & Other Poems, Лондан, 1960) і паўаўтабіяграфічны раман «Пад шкляным каўпаком» (1963). У 1965 годзе быў апублікаваны зборнік «Арыэль», які атрымаў добрыя водгукі крытыкаў, стаў адным з галоўных бестселераў англа-амерыканскай паэзіі XX ст. У 1982 годзе за зборнік Collected Poems С. Плат атрымала пасмяротна Пулітцэраўскую прэмію.

Беларускія пераклады

правіць

Паасобныя творы С. Плат на беларускую пераклалі Макс Шчур[5], Алена Якаўлева[6], Юлія Цімафеева.

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Sylvia Plath // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Sylvia Plath // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. poets.org
  5. Лазар у спадніцы
  6. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.