Мануэль Нар’ега
Мануэль Антоніа Нар'ега Марэна (ісп.: Manuel Antonio Noriega; 11 лютага 1934, горад Панама, Панама — 29 мая 2017) — панамскі ваенны дзеяч, камандуючы Нацыянальнай гвардыі, дэ-факта кіраўнік Панамы ў 1983—1989 гадах.
Мануэль Антоніа Нар'ега | |
---|---|
ісп.: Manuel Antonio Noriega | |
![]() | |
Дата нараджэння | 11 лютага 1934[1][2][3] |
Месца нараджэння | Панама-Сіці, Панама |
Дата смерці | 29 мая 2017[4][1][…] (83 гады) |
Месца смерці |
|
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
![]() |
Званне | генерал |
Бітвы/войны | Уварванне ЗША ў Панаму |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 11 лютага 1934 года ў Панаме. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў Нацыянальным інстытуце Панамы, Нар’ега скончыў ваеннае вучылішча Чарыльяс у Перу. У 1962 годзе ў званні малодшага лейтэнанта ён пачаў службу ў другой ваеннай акрузе Нацыянальнай гвардыі, пасля атрымаў званне капітана і пасаду кіраўніка батальёна. У 1968 годзе ў званні маёра Нацыянальнай гвардыі, Нар’ега падтрымаў дзяржаўны пераварот, ажыццёўлены генералам Амарам Тарыхасам. У 1969 годзе быў прызначаны на пасаду кіраўніка Упраўлення ваеннай разведкі і контрразведкі Генеральнага штаба.
Пасля гібелі Тарыхаса ў авіякатастрофе ў 1981 (па адной з версій, арганізаванай Нар’егам) Нар’ега быў прызначаны начальнікам генеральнага штаба ўзброеных сіл пры новым ваенным урадзе. У 1983 годзе стаў камандуючым нацыянальнай гвардыі, а неўзабаве і фактычным кіраўніком дзяржавы. Звергнуты ў 1989 годзе ў выніку ваеннай аперацыі ЗША ў Панаме.
У 1995 годзе суд Панамы завочна прызнаў Нар’егу вінаватым у палітычных забойствах і прысудзіў яго да 20 гадоў турмы.
Памёр 29 мая 2017 года ў Панаме.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Manuel Antonio Noriega // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Manuel Noriega Morena // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Manuel Noriega // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- ↑ La Nación — 2017. — 159486 экз. — ISSN 0325-0946 Праверана 30 мая 2017.