Амар Эфраін Тарыхас Эрэра (ісп.: Omar Efraín Torrijos Herrera, 13 лютага 1929, Сант’яга, правінцыя Верагас — 1 жніўня 1981, гара Марта) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Панамы; брыгадны генерал (1969).

Амар Тарыхас
ісп.: Omar Torrijos Herrera
кіраўнік дзяржавы
11 кастрычніка 1968 — 31 ліпеня 1981
Папярэднік Arnulfo Arias[d]
Пераемнік Florencio Flores Aguilar[d]
Нараджэнне 13 лютага 1929(1929-02-13)[1][2][…]
Смерць 31 ліпеня 1981(1981-07-31)[1][2][…] (52 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ісп.: Omar Efraín Torrijos Herrera
Дзеці Martín Torrijos[d], Dumas Torrijos Pauzner[d] і Laurentino Cortizo[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Званне брыгадны генерал
Узнагароды
Collar of the Spanish Order of the Civil Merit Нацыянальны ордэн Хасэ Марці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1951 скончыў ваеннае вучылішча ў Сальвадоры, з 1952 на ваеннай службе ў Нацыянальнай гвардыі Панамы. Праходзіў навучанне ў Школе Амерык у Зоне Панамскага канала.

Узначаліў групу антыімперыялістычна і нацыяналістычна настроеных афіцэраў Нацыянальнай гвардыі, якія ўчынілі ў кастрычніку 1968 г. дзяржаўны пераварот.

З 1969 г. галоўнакамандуючы Нацыянальнай гвардыяй і фактычны кіраўнік Панамы (паводле Канстытуцыі 1972 года, з’яўляўся «вышэйшым лідарам Панамскай рэвалюцыі»). Яго памочнікам быў Чучу Марцінес.

Да 11 кастрычніка 1978 г. — кіраўнік урада. Адышоўшы ад актыўнай палітычнай дзейнасці і пасяліўшыся ў сельскай мясцовасці (апошнія гады жыцця шмат часу праводзіў у паселішчы Каклесіта), захоўваў ўплыў на членаў урада, часта прымаючы і кансультуючы высокапастаўленых наведвальнікаў.

Загінуў у авіякатастрофе пры загадкавых абставінах.

Маісес Тарыхас у сваім інтэрв’ю мексіканскай газеце «Эксельсіёр» заявіў, што смерць яго брата з’яўляецца справай рук ЦРУ ЗША.

Хасэ Дэ Хесус Марцінес, былы целаахоўнік Тарыхаса (пілот па спецыяльнасці) у жніўні 1987 г. у эфіры Панамскай праграмы «Сведкі гісторыі» паведаміў, што лічыць смерць Тарыхаса справай рук амерыканцаў. Ён таксама паведаміў, што навігацыйная сістэма самалёта магла быць выведзена з ладу пры падрыхтоўцы да вылету.

Па сцвярджэнні аднаго з памочнікаў Мануэля Нар’егі, авіякатастрофа была арганізавана Нар’егам.

Зноскі

Літаратура правіць