Грыгорый II (Папа Рымскі)

Грыгорый II (лац.: Gregorius PP. II; 669 — 11 лютага 731) — Папа Рымскі з 19 мая 715 да 11 лютага 731 года.

Грыгорый II
лац.: Gregorius PP. II
Грыгорый II
89-ы Папа Рымскі
23 мая 715 — 11 лютага 731
Папярэднік Канстанцін I
Пераемнік Грыгорый III, Папа Рымскі
кардынал
з 711
Дзейнасць бібліятэкар, каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне 669
Смерць 11 лютага 731[1]
Пахаванне
Бацька Марцэл
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Бацька Грыгорыя — рымлянін Марцэла са старадаўняга і шляхетнага роду. Па пазнейшых дадзеных, Грыгорый быў сваяком Папы Бенедыкта II, аднак праверыць гэтыя звесткі немагчыма. У маладосці Грыгорый быў у палоне ў лангабардаў, але здолеў выкупіцца. У час пантыфікату Грыгорый клапаціўся пра місіянерства ў Германіі, Англіі і Ірландыі.

Папа з аднаго боку зрабіў усё, каб не ваяваць з лангабардамі (кароль Ліўтпранд), а з другога боку пачаў аднаўляць рымскія сцены.

Пры Грыгорыю II у 725 годзе пачалася барацьба супраць іканаборства. Ён адлучыў ад царквы імператара-іканаборца Льва III Ісаўра. Няўдалы замах на Папу па заданні візантыйскага імператара прывёў да паўстання ў Італіі супраць Канстанцінопаля.

Зноскі

  1. autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.

Спасылкі

правіць