Мікола Кусянкоў
Мікола (Мікалай Сяргеевіч) Кусянкоў (нар. 11 лютага 1935; вёска Перарост, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі празаік.
Мікола Кусянкоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 лютага 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1953 годзе скончыў Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум. Працаваў у лясгасах Калінінградскай вобласці, лесаўпарадчыкам на Беларусі і ў Сібіры. У 1969 годзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР. Пасля заканчэння курсаў (1971) — намеснік адказнага сакратара абласной газеты «Гомельская праўда». З 1977 года — рэдактар дакументальных фільмаў на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1980—1985 гадах — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». З 1985 года — загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 1986 года — намеснік галоўнага рэдактара гэтага выдавецтва. Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982).
Першы верш надрукаваў у 1955 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Жывіца» (1966), «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990). Выдаў кнігу апавяданняў «Завязь» (1987).
Прэміі
правіцьЛаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1991) за кнігу вершаў «Дубрава», Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2000) — за дылогію «Явар з калiнаю» і «Арляк i зязюля».
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Кусянкоў Мікола (Мікалай Сяргеевіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 413. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Кусянкоў Мікола (Мікалай Сяргеевіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»