Пераростаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Пераро́стаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Перарост.

Пераростаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Перарост
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 829
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Новажыццёўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 28 сакавіка 2008 года скасаваны пасёлак Беразнякі[1]. 29 верасня 2011 года скасавана вёска Хутар (увайшла ў склад аграгарадка Перарост)[2]. 28 сакавіка 2023 года ў склад сельсавета з Церахоўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (аграгарадок Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 829 чалавек[4], з іх 89,6 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,6 % — армяне, 1,4 % — украінцы[5].

Зноскі

Літаратура Правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.