Уільям Уільямс Пантыкелін


Уільям Уільямс Пантыкелін (вал.: William Williams Pantycelyn; 11 лютага 171711 студзеня 1791) — валійскі паэт і метадысцкі прапаведнік, аўтар шматлікіх гімнаў.

Уільям Уільямс Пантыкелін
William Williams Pantycelyn
Portrait of Parch. William Williams, Pant-y-Celyn (4674719) (cropped).jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 лютага 1717(1717-02-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1791(1791-01-11)[2][3] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік
Мова твораў Валійская мова і англійская
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Імя, пад якім Уільям Уільямс найбольш вядомы, паходзіць ад назвы фермы Пантыкелін у Кармартэншыры, дзе яго сям'я пасялілася ў 1740х гадах. У маладосці ён быў англіканскім дыяканам, але захапіўся метадызмам, які ў той час быў яшчэ рухам унутры англіканства, але ўжо выклікаў падазронае стаўленне. У выніку ў 1743 Пантыкеліну адмовілі ў святарскім пасвячэнні. Не жадаючы змяняць свае погляды, Пантыкелін адмовіўся ад далейшых спробаў рабіць царкоўную кар'еру і зрабіўся вольным прапаведнікам. Пачынаючы з 1744 ён выдаў некалькі зборнікаў гімнаў — часам па-англійску, але ў асноўным па-валійску — якія заслужылі яму славу найвялікшага гімнографа Уэльса.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20100702002301/http://www.cyberhymnal.org/bio/w/i/l/williams_w.htm
  2. 2,0 2,1 2,2 William Williams // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. William Williams Pantycelyn // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.