Васіль Іванавіч Качалаў

Васіль Іванавіч Качалаў (сапраўднае прозвішча — Шверубовіч, 30.1(11.2).1875, Вільня — 30 верасня 1948, Масква) — савецкі акцёр, народны артыст (1936).

Васіль Качалаў
Kachalov VI.jpg
Імя пры нараджэнні Васіль Іванавіч Шверубовіч
Дата нараджэння 30 студзеня (11 лютага) 1875
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1948(1948-09-30)[2] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Nina Litovtseva[d]
Дзеці Вадзім Шверубовіч[d]
Адукацыя
Прафесія
Тэатр Маскоўскі Мастацкі тэатр
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1937 Ордэн Леніна  — 1945 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1935
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Народны артыст СССР— 1936 Народны артыст РСФСР— 1927 Заслужаны артыст РСФСР — 1924 Сталінская прэмія — 1943
IMDb nm0434148
Commons-logo.svg Васіль Качалаў на Вікісховішчы

Па паходжанні беларус. Нарадзіўся ў сям'і святара. Студэнтам юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта займаўся ў тэатральным гуртку. Працаваў у Тэатры А. С. Суворына (Пецярбург, 1896-97), Таварыстве М. М. Барадая (Казань, Саратаў, 1897—1900). З 1900 — у трупе Маскоўскага Мастацкага тэатра. Качалаў валодаў выключнай артыстычнасцю, велізарным сцэнічным абаяннем, рэдкім па музычнасці голасам.

Качалаў выступаў на эстрадзе з выкананнем вершаў і прозы, а таксама літаратурна-музычных і драматычных кампазіцый (аўтарам якіх быў ён сам), граючы часам сцэны з удзелам некалькіх персанажаў — з «Юлія Цэзара», «Гамлета» Шэкспіра, «На дне» Горкага, і інш. Сталінская прэмія (1943). Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Качалов Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Качалов Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

ЛітаратураПравіць