Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт

(Пасля перасылкі з Юрый Жыгамонт)

Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт — беларускі акцёр і журналіст[1].

Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт
Дата нараджэння 11 лютага 1968(1968-02-11) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, тэлевядучы

Біяграфія

правіць

Юрый Жыгамонт нарадзіўся на Палессі. Яго прапрабабуля была дачкою войта і, паводле звестак, пражыла больш за сто гадоў[2]. Яго дзед, Пётр Матфеевіч Жыгамонт, быў расстраляны ў Горкім (цяпер Ніжні Ноўгарад), яго забралі ў 1937-м, а расстралялі ў 1938 годзе[3].

Юрый яшчэ з дзяцінства цікавіўся гісторыяй, рэтра-рэчамі. Рана пачаў вандраваць — старэйшы брат яго заўсёды браў з сабою, калі кудысьці ехаў[4].

  Я — стопрацэнтны беларускі падарожнік, бо вандрую толькі ў межах Беларусі, аб чым ніколькі не шкадую.  

Скончыў ПТВ па спецыяльнасці «кіроўца вежавых кранаў»[2]. У 1994 г. скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў.

Падчас навучэння ў Тэатральна-мастацкім інстытуце вырашыў вывучыць Беларусь. На вакацыях шукаў на карце нейкае мястэчка, набываў квіток і ехаў туды. Хадзіў па вуліцах, глядзеў на старажытныя дамы, палацы, паркі. А наступнай раніцай ехаў ужо ў іншае мястэчка[4].

Акцёр тэатру і кіно, з 2002 г. служыць у Тэатры юнага гледача, у якім прымае ўдзел у спектаклях «Маленькі лорд Фаўнтлярой», «Тарас на Парнасе»[5].

З 2006 вядучы тэлепраекту «Падарожжы дылетанта», «Новыя падарожжы дылетанта», «Прыгоды дылетанта» на тэлеканале «СТБ». З 2017 «Падарожжа дылетанта» выходзіць на партале TUT.BY.

Самымі дарагімі для сябе кнігамі лічыць Біблію і паэму «Новая зямля» Якуба Коласа[2].

Узнагароды

правіць

23 мая 2012 года, загадам міністра культуры РБ Паўла Латушкі, Юрый Жыгамонт узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».[6]

Па выніках галасавання, праведзеных газетай «Комсомольская правда в Белоруссии» прызнаны любімым тэлевядучым на тэлеканале «СТБ» 2010 года[7].

Зноскі

  1. Адзін дзень з беларускай гісторыі:11 лютага(недаступная спасылка). ЕГУ (11 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2011. Праверана 13 студзеня 2017.
  2. а б в Ліна Мілаш, Народная Воля. Юрый Жыгамонт: «Лапці былі звычайным спецабуткам». Наша Ніва (28 ліпеня 2009). Праверана 13 студзеня 2017.
  3. Радаўніца ў Курапатах. Беларуская Салідарнасць (2 мая 2006). Праверана 13 студзеня 2017.
  4. а б Інтэрв'ю з Юрыем Жыгамонтам(недаступная спасылка). Экспресс новости (9 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2017. Праверана 13 студзеня 2017.
  5. Юрый Жыгамонт :: Персаналіі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2011. Праверана 13 студзеня 2017.
  6. Паплаўская Ася. Юрый Жыгамонт атрымаў медаль ад Мінкульта праз год пасля прысуджэння. БелаПАН (17 красавіка 2013). Праверана 13 студзеня 2017.
  7. Допроси любимого ведущего!. KP.by (15 снежня 2010). Праверана 13 студзеня 2017.(недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць