Касцёл Святога Міхаіла (Луконіца)
Касцёл Святога Міхаіла — каталіцкі храм у в. Луконіца (Зэльвенскі раён). Помнік архітэктуры позняга барока 1782 г.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Міхаіла | |
---|---|
![]() | |
53°10′39″ пн. ш. 25°02′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Луконіца |
Канфесія | Каталіцкая Царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата пабудовы | 1782 год |
Статус |
![]() |
Архітэктура правіць
Касцёл правіць
Касцёл аднанефны, з пяціграннай апсідай і сакрысціяй з паўночнага боку. Галоўны фасад завершаны вялікім шмат'ярусным франтонам, які аздоблены магутным карнізам, здвоенымі пілястрамі з капітэлямі карынфскага ордара. Плоскасці сцен прарэзаныя невялікімі паўцыркульнымі вокнамі, уваходны партал лучковы. Тарэц апсіды з плоскімі пілястрамі па вуглах завершаны атыкам, дабудаваным у пачатку XX ст.
Званіца правіць
Побач з касцёлам трох'ярусная званіца. Ніжні і верхні ярусы ўпрыгожаныя плоскімі пілястрамі па вуглах, завершаныя карнізамі. Дах шатровы, крывалінейнага абрысу.
Літаратура правіць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 265-266.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Касцёл Святога Міхаіла (Луконіца) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святога Міхаіла (Луконіца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)