Зэльвенскае вадасховішча
Зэльвенскае вадасховішча — найбуйнейшы вадаём Гродзенскай вобласці. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Зэльвенскага раёна, паміж вёскамі Бярэжкі, Каралін. Створаны на рацэ Зэльвянка ў 1983 г. у мэтах арашэння зямель, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рыбагадоўлі.
Зэльвенскае вадасховішча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Плошча | 11,90 км² |
Сярэдняя глыбіня | 7,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 28000 км² |
Упадаюць | Рака Зэльвянка |
Выцякаюць | Рака Зэльвянка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Плошча вадасховішча складае каля 12 км² (18-е месца па плошчы ў Беларусі). Найбольшая глыбіня — 7,5 м, сярэдняя — 2,6 м. Даўжыня — 9 км. Найбольшая шырыня — 2 км. Аб’ём вады ацэньваецца ў 28 млн м³. Сярэднегадавы сцёк вады — 207 млн м³.
Правы бераг больш высокі, амаль цалкам пад лесам; левы нізкі, заняты сенажацямі і пашай, у час веснавога разводдзя заліваецца вадой.
З поўначы да вадасховішча падыходзіць гарадскі пасёлак Зэльва. Каля пасёлка ўздоўж берага цягнецца лесапарк плошчай 47 га.
У паўднёвай частцы праз вадасховішча пабудаваны мост, які злучае вёскі Каралін і Расцевічы. У правы бок ад вадасховішча знаходзіцца рэспубліканскі біялагічны заказнік "Мядухова". На захадзе ў вадасховішча ўпадае рака Вольшына.
Дно пясчана-сугліністае, ілістае.
Вада з вадасховішча адносіцца да гідракарбанатнага тыпу кальцыевай групы з сярэдняй ступенню мінералізацыі (да 250 мг/л). Да глыбіні 1,5 м вадаём зарастае мулкай воднай расліннасцю.
У вадаёме водзіцца шчупак, акунь, верхаводка, лешч, сярэбраны карась, джгір, краснапёрка.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі
правіць- Пра Зэльвенскае вадасховішча на сайце Зэльвенскае райвыканкама Архівавана 15 лістапада 2012. (руск.)
- Фотаздымкі Зэльвенскага вадасховішча летам(недаступная спасылка)