Чырвонасельскі сельсавет
Чырвонасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Чырвонае Сяло.
Чырвонасельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Зэльвенскі раён |
Уключаў | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Чырвонае Сяло |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 24 жніўня 1981 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пляцяніцкі сельсавет у складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пляцянічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Слонімскага раёна. 18 сакавіка 1967 года да сельсавета далучана частка скасаванага Казловіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Елка, Казловічы, Сынкавічы, Шулякі, Ярнева)[1]. 31 сакавіка 1967 года з часткі населеных пунктаў (Елка, Казловічы, Сынкавічы, Шулякі і Ярнева) утвораны Сынкавіцкі сельсавет[2]. 21 красавіка 1969 года вёска Пляцянічы перайменавана ў Чырвонае Сяло, сельсавет перайменаваны ў Чырвонасельскі[3]. 12 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Галынкаўскага сельсавета перададзена вёска Раўтовічы[4]. У 1977 годзе ў склад Галынкаўскага сельсавета перададзены вёскі Варонічы і Старое Сяло[5]. 24 жніўня 1981 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Сынкавіцкага сельсавета[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: вёскі Дзешкавічы, Драпаўцы, Зялёная Рошча, Раўтовічы, Чырвонае Сяло і хутар Франкова.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 красавіка 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 16 (1246).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.