Спаса-Праабражэнская царква (Дзярэчын)

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Дзярэчыне Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка.

Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
Дзярэчын. Царква.jpg
53°14′41,61″ пн. ш. 24°55′17,82″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Аграгарадок Дзярэчын
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Зэльвенскае
Архітэктурны стыль псеўдарускі
Будаўніцтва 18541865 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000268шыфр 412Г000268
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Спаса-Праабражэнская царква на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў 1865 годзе на сродкі дзяржавы на месцы двух папярэдніх храмаў, якія існавалі з пачатку XVII стагоддзя[1]. Царкоўны пляц акаймаваны бутавай агароджай з брамай у 3 кілепадобныя аркі, спраектаванай грамадзянскім інжынерам Леанардам Кржыжаноўскім у 1875 годзе[2].

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Кампазіцыя будынка складаецца з асноўнага квадратнага ў плане аб’ёму, прамавугольнай (звонку, унутры паўкруглай) апсіды і бабінца. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам з купалам на драўляным светлавым 8-гранным барабане ў цэнтры і 4 галоўкамі па вуглах. Сцены будынка завершаны развітым карнізам з сухарыкамі. Паўцыркульныя аконныя праёмы размешчаны ў верхняй частцы, дэкарыраваны броўкамі ў выглядзе какошнікаў. У інтэр’еры 4 слупы падтрымліваюць канструкцыю сферычнага купала на ветразях. Над уваходам размешчаны хоры, якія адкрываюцца ў зальнае памяшканне арачным праёмам. Вуглавыя часткі перакрыты крыжовымі скляпеннямі (астатнія падшыты плоскай столлю). Алтарная і падкупальная часткі ўпрыгожаны фрэскавай размалёўкай.

Зноскі

  1. Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века. Том I, 1899. — С. 135
  2. Кулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—48

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць