Марачынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Крывіцкі сельсавет (Зэльвенскі раён))
Марачы́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Марачы.
Марачынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Зэльвенскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Марачы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 19 снежня 1974 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Крывіцкі сельсавет у складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Крывічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Марачы, сельсавет перайменаваны ў Марачынскі[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мастоўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Ваўкавыскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Мастоўскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Зэльвенскага раёна. 19 снежня 1974 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзярэчынскага сельсавета[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 снежня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.