Герб Зэльвы
Герб Зэльвы — герб гарадскога пасёлка Зэльва Зэльвенскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.
Герб Зэльвы | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2007 |
Шчыт |
варажскі |
Заснаванне | 14 чэрвеня 2007 |
Апісанне
правіцьГерб уяўляе сабой варажскі шчыт, у блакітным полі якога намаляваны ўзыходзячы з залатой брамы з чырвоным дахам чорны конь з залатымі грывай, капытамі і аброццю[1].
Сімволіка
правіцьКалісьці мястэчка было вельмі заможным, тут праходзілі кірмашы па продажы буйной жывёлы, у тым ліку i коней. У гэтыя дні горад станавіўся сапраўдным цэнтрам грамадскага жыцця, паколькі, акрамя ўласна кірмашоў, тут працавалі шматлікія шынкі, карчмы, пастаялыя двары і стайні. Залаты колер на гербе падкрэслівае заможнасць, геральдычная поза ўзыходзячага каня (верхняй яго часткі) указвае на асноўны прадмет гандлю[2].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ [https://web.archive.org/web/20200823041242/https://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148%28004-048%29.pdf Архівавана 23 жніўня 2020. Архівавана 23 жніўня 2020. Архівавана 23 жніўня 2020. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.]
- ↑ Сяргей РАСОЛЬКА. «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка» Архівавана 1 кастрычніка 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Зэльвы
- http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf Архівавана 23 жніўня 2020.